Міністр замежных спраў Літвы абвінаваціў Беларусь у “гібрыдных дзеяннях”
6 траўня, Позірк. Літва з вялікай заклапочанасцю назірае “з’яўленне ілжывых паведамленняў” і выказвае “пратэст беларускаму ўраду” даступнымі для яе спосабамі, заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, якога цытуе Delfi.lt.
Ландсбергіс адзначыў, што гэта можна расцэньваць “і як форму гібрыдных дзеянняў супраць суседа”. “Я не думаю, што такая колькасць ілжывых абвінавачванняў — выпадковасць”, — сказаў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
“Таму адказ павінен быць у першую чаргу жорсткі, трэба казаць праўду, удакладняць або аспрэчваць інфармацыю, якая была распаўсюджаная. А таксама — што мы актыўна робім — інфармаваць партнёраў, таму што Літва не адзіная краіна, якая сутыкаецца з такімі гібрыднымі дзеяннямі”, — заявіў Ландсбергіс, адзначыўшы, што з такой дэзінфармацыяй сутыкаюцца і буйныя краіны Заходняй Еўропы.
Кіраўнік літоўскага МЗС назваў гэта “гібрыднымі дзеяннямі, якія ўтойваюць у сабе палітычныя намеры, мэта — здзейсніць уплыў на палітычныя працэсы, рашэнні, выклікаць хаос”.
“І калі сітуацыя стане больш сур’ёзнай, калі такіх вестак з Мінска і Масквы стане больш, мы павінны будзем гаварыць з хаўруснікамі, бо цяпер на двары няпросты гістарычны час”, — адзначыў літоўскі міністр.
25 красавіка на Усебеларускім народным сходзе старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель заявіў, што спецслужба нібыта прадухіліла ўдары з тэрыторыі Літвы баявымі дронамі па аб’ектах у Мінску і ваколіцах. Літоўскі сілавы блок назваў гэта дэзінфармацыяй, МЗС уручыў часоваму паверанаму ў справах Беларусі Яраславу Хмылю дыпламатычную ноту з патрабаваннем “неадкладна абвергнуць дэзінфармацыю”.
На наступны дзень тэлеканал “Белсат” паведаміў, што ў ягоным распараджэнні быў падпісаны прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) у абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыем Сахашчыкам ліст з папярэджаннем аб “падрыхтоўцы акту агрэсіі”. Палітык пацвердзіў сапраўднасць дакумента, але “вельмі прасіў яго не публікаваць” і ад далейшых каментароў адмовіўся.
Позна ўвечары 28 красавіка фотакопія дакумента з’явілася ў адкрытым доступе. У ім выканаўцамі патэнцыйнай атакі на энергааб’ект была названая “група асоб з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі краін ЕС”, якая нібыта “афіляваная з адным з ваенна-патрыятычных клубаў беларускіх апазіцыйных ініцыятыў у Польшчы і Літве”. Прадстаўнікі абедзвюх згаданых у лісце структур абверглі дачыненне да падобных планаў.
29 красавіка Сахашчык заявіў у сваім тэлеграм-канале, што ягоны ліст аб “магчымай правакацыі з атакай на беларускія аб’екты крытычнай энэргетычнай інфраструктуры” быў накіраваны на “прадухіленне гэтай пагрозы”.
Шэраг экспэртаў мяркуе, што дэзінфармацыя аб “падрыхтоўцы акту агрэсіі” была падкінутая Сахашчыку ад КДБ з мэтай дыскрэдытацыі беларускіх парамілітарных клубаў за мяжой, а прадстаўнік АПК прыняў яе на веру і распаўсюдзіў згаданы ліст. Гэта дало Церцелю падставы заяўляць аб “спыненні атакі дронамі”.
Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік 6 траўня “параіў” літоўскім палітыкам “перастаць падтрымліваць экстрэмістаў”, бо гэта можа мець эфект бумеранга.
“Гісторыя паказвае, што рана ці позна любыя экстрэмісцкія або тэрарыстычныя фармаванні пачынаюць гуляць у сваю гульню, — заявіў Алейнік. — І часцяком гэтая гульня ажыццяўляецца ў тым ліку супраць тых краін, якія займаліся падтрымкай і фінансаваннем іх дзейнасці”.
Кіраўнік МЗС сцвярджае, што ўлады Літвы ведаюць пра змешчаныя на тэрыторыі краіны “ваенізаваныя фармаванні, якія плануюць змену ўлады ў Беларусі”, але “папушчальнічаюць гэтаму”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУлетку 2024 года каля 15% працаздольнага насельніцтва Мінскай вобласці не было занята ў эканоміцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская ў Давосе прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі разам з камандуючым Аб'яднанымі сіламі НАТО ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ КНДР абверглі заяву Лукашэнкі аб прапанове правесці сустрэчу на вышэйшым узроўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 20 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаДзяржкамваенпрам у 2024 годзе імпартазамясціў абсталявання на 147 млн долараў — кіраўнік ведамстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь не будзе адмаўляцца ад імпартных тавараў — новы міністр гандлюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Амбасадар КНР: Заходнія санкцыі негатыўна паўплывалі на эканамічнае супрацоўніцтва з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗавочны працэс над полацкім бізнесменам Захаравым адновіцца 28 студзеня, справу будзе разглядаць новы суддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Віцебску 18 студзеня перакрыты тэмпературны рэкорд больш чым 30-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Каліноўскі — прыклад для нашых народаў, як трэба змагацца адзін за аднагоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка26 студзеня Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+