Лукашэнка заявіў, што не будзе кідаць беларусаў у “гарніла вайны”
7 траўня, Позірк. Беларусь не будзе паддавацца на правакацыі і не збіраецца ні з кім ваяваць, “кідаць людзей у гарніла вайны — гэта не да мяне”, заявіў 7 траўня Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі.
“Наша задача: калі зноў варожы бот ступіць на нашу зямлю, мы павінны нанесці ворагу непрымальную шкоду”, — цытуе Лукашэнку неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы “Пул Першага”.
Паводле яго слоў, у свеце стала “штодзённай практыкай груба і бесцырымонна ўмешвацца ў справы суверэнных дзяржаў”. “Дастаткова толькі абвясціць непажаданую краіну зонай сваіх інтарэсаў альбо пагрозай нацыянальнай бяспецы, як тут жа рушаць услед дывановыя бамбардзіроўкі і звяржэнне “недэмакратычнага” рэжыму”, — сказаў Лукашэнка.
Напальвае абстаноўку, на яго думку, “пашырэнне ваенных блокаў і саюзаў на шкоду бяспецы іншых краін”. Ён таксама звярнуў увагу на “беспрэцэдэнтнае нарошчванне патэнцыялу NATO ў нашым рэгіёне”.
“Усё гэта ўжо [адбываецца] ля заходніх і паўднёвых межаў нашай Беларусі”, — адзначыў ён, дадаўшы, што “ад асобных дзеячаў мы чуем размовы пра вайну і ядзерныя ўдары”.
Лукашэнка пракаментаваў сваё даручэнне аб пачатку 7 траўня “раптоўнай праверкі сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі”. Паводле яго слоў, праверка носіць “выключна абарончы характар”, ядзерную зброю ён назваў “зброяй стрымлівання і абароны”.
“Ніхто ў наступ з гэтай зброяй не пойдзе”, — заявіў Лукашэнка.
На ўсе спробы застрашвання, паводле яго сцвярджэння, Беларусь “адказвае паслядоўнай міратворчай пазіцыяй, палітыкай стратэгічнага стрымлівання”.
Звяртаючыся “да народаў блізкага і далёкага замежжа”, Лукашэнка сказаў: “Спыніце звар’яцелых палітыканаў, не дайце ім шанцу ператварыць усё жывое на планеце ў попел”.
Успомніўшы 1945 год, ён заявіў, што Беларусь і Расія стаяць “на абароне не толькі тэрытарыяльных, але і рубяжоў <…> агульнай гістарычнай памяці”.
“Сёння важная не толькі ваенная сіла. Ніякае самае сучаснае ўзбраенне не зможа зламаць народ, калі будзе адзінства. Нашы праціўнікі гэта добра разумеюць і робяць усё, каб нас раз’яднаць”, — сцвярджае Лукашэнка. Пры гэтым ён, паводле ўласных слоў, не верыць у жаданне “лезці ў акопы” жыхароў “адкормленай” Заходняй Еўропы.
“Яны адвыклі, дый наша моладзь гэтага не хоча. Але мы павінны быць гатовыя да ўсяго. Я не веру, што яны звар’яцелі. Я не веру, што яны пераступяць рысу, якую намалявалі самі. Але каб яны гэтага не зрабілі, мы павінны быць моцнымі. Арганізаванымі, маналітнымі”, — заявіў Лукашэнка.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійская армія ажыццявіла наўпроставы напад на суседнюю краіну, затым цягам некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.
Краіны Захаду падтрымліваюць Украіну і рэгулярна выказваюць асцярогі ў сувязі з магчымым распаўсюджваннем расійскай агрэсіі на зону НАТО. Беларускія ўлады пры гэтым абвінавачваюць заходнія дзяржавы ў планах нападу на Беларусь. Доказы не прыводзяцца.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка