Праверка носьбітаў ядзернай зброі пройдзе пры падтрымцы расійскіх вайскоўцаў — Лукашэнка
7 траўня, Позірк. У ходзе праверкі носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі будзе ажыццёўленая “падача спецбоепрыпасаў ў ракетныя і авіяцыйныя воінскія часці, загрузка іх на пускавыя ўстаноўкі і падвеска на самалёты”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 траўня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі.
“Ракетныя дывізіёны аператыўна-тактычных комплексаў “Іскандэр” і “Паланэз” будуць ўтойліва выведзеныя ў прызначаныя пазіцыі і будуць адпрацоўваць пытанні нанясення ракетных удараў для адбіцця верагоднага нападу на Беларусь. Адначасова авіяцыйныя воінскія часці падрыхтуюць франтавыя штурмавікі Су-25 да дзеянняў са спецбоепрыпасамі па падтрымцы войскаў, якія абараняюцца, і нанясення суперніку непрымальнай шкоды”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Мерапрыемствы будуць праводзіцца “на агульным аператыўна-стратэгічным фоне з адпрацоўкай, у тым ліку, расійскімі войскамі прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі”, сказаў Лукашэнка.
“У атрыманні аператыўнай інфармацыі нам дапамогуць воінскія часці Маскоўскай і Ленінградскай вайсковых акругаў, а таксама сілы і сродкі Балтыйскага флоту, размешчаныя ў Калінінградскай вобласці”, — дадаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, рашэнне аб сумеснай каардынацыі і прымяненні войскаў з выкарыстаннем спецбоепрыпасаў ён абмяркуе з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве 8 траўня. Там будзе прынятае “канчатковае рашэнне”.
Пры гэтым Лукашэнка сцвярджае, што “непасрэднае кіраванне, кіраўніцтва войскамі, падача сігналаў на навучальнае прымяненне нестратэгічнай ядзернай зброі будзе ажыццяўляцца генеральнымі штабамі Беларусі і Расіі ў адпаведнасці з існымі планамі ўзаемадзеяння”.
На яго думку, “свет ніколі не падыходзіў так блізка да парога ядзернай вайны, як цяпер”, “заявы заходніх палітыкаў (у авангардзе еўрапейцаў ідзе Францыя) вядуць да эскалацыі напружанасці не толькі на еўрапейскім кантыненце, але і ў свеце ў цэлым”.
Лукашэнка заявіў, што ля межаў Беларусі сканцэнтравана 90 тыс. замежных вайскоўцаў. “Хто з вас можа ўстаць і сказаць, што з гэтых 90 тыс. заўтра дзясятак тысяч не атакуе нашу мяжу? Ніхто”, — перакананы ён.
Таму, дадаў Лукашэнка, ім прынятае рашэнне выставіць вайсковыя падраздзяленні на ўсіх “магчымых кірунках удару”, у гэтым будуць задзейнічаныя сілы памежных войскаў і МУС. “Будзе ціха, добра, будзе і ў нас спакойна і ціха. Калі хтосьці ўжыве зброю супраць нас, мы адкажам. Прытым імгненна”, — сказаў Лукашэнка.
6 траўня Генштаб Мінабароны Расіі паведаміў аб пачатку падрыхтоўкі да вучэнняў з тактычнай ядзернай зброяй для “павышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл да выканання баявых задач”. Вучэнні, удакладніў Генштаб МА РФ, будуць праведзеныя на даручэнне Пуціна. Яны “накіраваныя на падтрыманне гатоўнасці асабістага складу і тэхнікі частак баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі” ў рамках “безумоўнага забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту расійскай дзяржавы ў адказ на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб”.
7 траўня Лукашэнка распарадзіўся правесці ва Узброеных сілах “раптоўную праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі”.
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка лічыць, што гэтыя вучэнні з’яўляюцца “глабальнай ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя. — “Позірк”.) Крамля перад канферэнцыяй у Швейцарыі аб міры ва Украіне”. На думку палітыка, такім чынам Масква спрабуе сарваць гэтую канферэнцыю.
Мірная канферэнцыя па Украіне пройдзе ў Швейцарыі 15–16 чэрвеня. Расія і Беларусь запрашэння не атрымалі.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плана па эндапратэзаванняхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка