У Беларусі чатыры новыя “экстрэмісцкія фарміраванні”, у тым ліку кааліцыя Латушкі і “За Свабоду”
8 траўня, Позірк. КДБ 3 траўня прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “пад агульным кіраўніцтвам” палітыка Паўла Латушкі, а таксама “іншых асоб з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў <…> “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”.
Адпаведныя звесткі ўнесеныя 8 траўня ў пералік на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Згаданую назву носіць кааліцыя ў складзе 46 чалавек, якая балатуецца ў трэці склад Каардынацыйнай рады.
У структуру “фарміравання”, як сцвярджае спецслужба, уваходзяць сайт і тэлеграм-канал Народнага антыкрызіснага ўпраўлення; тэлеграм-каналы “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, “Рух “За Свабоду”, “Павел Латушка”; чаты “Павел Латушка — Чат”, “НАУ — chat”; ютуб-каналы “Павел Латушка”, Pawel Latuszka, “Народнае антыкрызіснае ўпраўленне”; старонкі Pavel Latushka ў “Інстаграме”, “Фэйсбуку” і Х, pavel_latushka ў “ЦікТоку”.
Удзельнікамі “фарміравання” КДБ назвала непасрэдна Латушку, лідара “Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, а таксама Уладзіміра Астапенку, Арцёма Брухана, Міхаіла Кірылюка, Наталлю Задэркоўскую, Яўгена Малашука, Юлію Камінскую, Ірыну Халопіцу, Аляксея Міхалевіча.
У той жа дзень ведамства прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “Урачы за праўду і справядлівасць, Physicians for truth and justice”.
Яго ўдзельнікамі названыя Васіль Завадскі, Алег Дарашкевіч, Вольга Вялічка (Гуштын), а звязанымі з “фарміраваннем” рэсурсамі — сайт doctorsby.com, старонкі “Урачы за праўду і справядлівасць” у “Фэйсбуку”, “Інстаграме”; аднайменныя ютуб-канал, тэлеграм-канал і бот.
Акрамя таго, тады ж КДБ прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” група грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай FreeInfoBel”. Удзельнікамі, сцвярджае спецслужба, з’яўляюцца Вольга Дарашкевіч і Іосіф Дулеба, з “фарміраваннем” звязаныя старонкі ў сацсетках.
8 мая МУС прыняло аналагічнае рашэнне наконт групы грамадзян “пад агульным кіраўніцтвам” блогераў Андрэя Кабанава і Сяргея Петрухіна, а таксама “іншых асоб з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “Народны Рэпарцёр”.
Да “фарміравання” аднесеныя ютуб-каналы “Народны Рэпарцёр”, “Ютуб Дэпутаты”, reporter ludowy; канал відэахостынгу RuTube “Народны рэпарцёр”; тэлеграм-канал “Народны Рэпарцёр” і аднайменны бот; названыя імёнамі блогераў і праекту старонкі ў сацсетках “УКантакце”, “Аднакласнікі”, “Фэйсбук”, “Інстаграм” (narodny_reporter, aleksandrkabanau), “ЦікТоку” (Javier from Belarus, NARODNYREPORTER); адрасы электроннай пошты, а таксама ўліковыя запісы на платформах Patreon і Donation Alerts.
“Экстрэмісцкім” прызнаны лагатып “у выглядзе рупара чырвонага колеру з размешчанай усярэдзіне гарызантальнай рунай маланкі чырвонага колеру, а таксама ў выглядзе бясформеннай плямы чырвонага колеру з размешчаным па-над ім сімвалам кнопкі “Play” чырвона-белага колеру”.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка