Лукашэнка заявіў, што ЕАЭС павінен “прыйсці ў Афрыку”, якая “наелася каланіялізму”
8 траўня, Позірк. Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) надае недастаткова ўвагі “дыялогу з афрыканскім кантынентам”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 траўня на саміце арганізацыі ў Маскве.
“Афрыка мае патрэбу ў шырокім пераліку нашых тавараў, работ, паслуг і тэхналогій, — сказаў ён. — Афрыка, як і Лацінская Амерыка, наеліся каланіялізму ад адпаведных вядучых краін. І гэта момант, калі мы павінны прыйсці ў Афрыку”.
Паводле слоў Лукашэнкі, “геапалітычныя апаненты” спрабуюць ізаляваць краіны ЕАЭС “ад перадавых тэхналогій і прэміяльных рынкаў”. “Нягледзячы на гэта, мы планамерна рухаемся наперад”, — дадаў ён.
“Падпісана паўнавартаснае гандлёвае пагадненне з Іранам, умацоўваецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў фармаце пяцёркі з перспектыўнымі дружалюбнымі краінамі — Інданезіяй, ААЭ, Манголіяй. Сёння мы дамо старт перамовам па часовым гандлёвым пагадненні з Улан-Батарам”, — паведаміў Лукашэнка.
Аднак, адзначыў ён, “праца па ўсталяванні партнёрскіх адносін з трэцімі краінамі <…> мае патрэбу ў сістэматызацыі”.
“У бягучых рэаліях неабходна дакладна разумець, з якімі краінамі, у якой паслядоўнасці і ў якія тэрміны будзе фарміравацца зона свабоднага гандлю. А з кім з патэнцыйных партнёраў абмяжуемся ўзаемадзеяннем у рамках мемарандумаў”, — сказаў Лукашэнка.
“Вялізныя перавагі”, на яго думку, адкрывае таксама “паралельны ўдзел краін ЕАЭС і партнёраў па СНД у ШАС і БРІКС”.
“Нам не варта забываць пра сваіх бліжэйшых суседзяў, сяброў, братоў. Узаемадзеянне з дзяржавамі — назіральнікамі пры ЕАЭС і краінамі СНД павінна быць у зоне пастаяннай і пільнай увагі”, — заявіў Лукашэнка.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з краінамі “далёкай дугі” — Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі — на фоне страты часткі заходніх рынкаў і міжнародных санкцый. Аднак шэраг экспертаў скептычна ацэньвае патэнцыял такога супрацоўніцтва.
У беларускіх вытворцаў ёсць “пэўныя складанасці” на рынках краін “далёкай дугі”, праблемы ёсць і пры працы на рынку Расіі, заявіў 28 красавіка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала “Беларусь 1” намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Ягораў.
“Ёсць пытанні ў лагістыцы, якая падаражэла ў сілу розных прычын, ёсць таксама пытанні таго, што ў гэтых краінах неабходна працаваць, гэта значыць немагчыма паслаць каталог сваёй прадукцыі і думаць, што хтосьці гэтую прадукцыю замовіць”, — сказаў Ягораў.
У чэрвені 2023 года акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што спробы беларускай улады знайсці гандлёвых партнёраў у краінах “далёкай дугі” марныя і носяць фактычна “фармальны характар”.
Мінэканомікі: Беларусь у Афрыцы мяняе трактары на апельсіны
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+