Лукашэнка запатрабаваў ад калег па ЕАЭС забяспечыць доступ да дзяржзакупак

8 траўня, Позірк. Выступаючы 8 траўня ў Маскве на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад краін — удзельніц ЕАЭС адмовіцца ад пратэкцыянізму ў сферы дзяржзакупак.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, аб’ём дзяржзакупак у краінах саюза складае амаль 200 млрд долараў, пры гэтым “дзяржавы як пакупнікі тавараў, работ, паслуг цалкам кіруюць гэтым рынкам, а таксама вызначаюць палітыку закупак і каналы набыцця”.
“Калі мы сапраўды кіруем, то давайце забяспечваць узаемны доступ прынамсі там, дзе прадукцыя, якая вырабляецца ў ЕАЭС, можа стаць эфектыўнай крыніцай задавальнення дзяржаўных патрэбаў”, — заклікаў Лукашэнка.
Ён сцвярджае, што ў сферы дзяржзакупак краіны ЕАЭС захоўваюць “нацыянальны пратэкцыянізм”, у выніку чаго іх рынкі “абараняюцца не ад імпарту з трэціх краін”, а ад “тавараў і паслуг, вырабленых у краінах саюза”. “Гэта значыць, абараняем кожны свой рынак ад сваіх партнёраў”, — адзначыў Лукашэнка.
26 сакавіка міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максім Ермаловіч на сустрэчы з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Мікалаем Снапковым заявіў, што аб’ём рынку дзяржзакупак у ЕАЭС перавысіў 190 млрд долараў і працягвае расці.
Пакуль члены ЕАЭС “не вельмі актыўна ўдзельнічаюць у дзяржзакупках краін-партнёраў”, адзначыў Ермаловіч, які раней займаў пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
“Толькі праз узаемную адмову ад пратэкцыянізму краіны могуць развіваць свой гандаль, падвышаючы канкурэнцыю”, — сказаў Ермаловіч.
У сваю чаргу Снапкоў адзначыў, што пастаўкі беларускіх тавараў у краіны ЕАЭС павялічваюцца, беларускія прадпрыемствы актыўна ўдзельнічаюць у дзяржзакупках. “Галоўны арыенцір — каб агульны рынак “пяцёркі” стаў больш адкрытым. Для гэтага неабходна выключыць рознага роду нацыянальныя канфіскацыі, забяспечыць роўны доступ і канкурэнцыю на роўных”, — сказаў беларускі віцэ-прэм’ер.
Раней прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка адзначаў, што пытанне аб ліквідацыі перашкод на рынку ЕАЭС для Беларусі з’яўляецца “асабліва адчувальным”.
У ліпені 2022 года ўрад РФ дапусціў беларускія банкі да расійскага рынку дзяржзакупак.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+