Мінск 09:53

У Шуміліне затрымалі пробашча мясцовай каталіцкай парафіі Юхневіча і ксяндза Лемеха

Юхневіч і Лемех (злева направа)
Фота: catholicnews.by

9 траўня, Позірк. Затрыманыя пробашч шумілінскай парафіі касцёла Маці Божай Фацімскай (Віцебская вобласць) Анджэй Юхневіч і ксёндз Павел Лемех, вынікае з інфармацыі ініцыятывы “Хрысціянская візія”.

Адзначаецца, што гэта адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі, якая прайшла 8 траўня ў згаданым касцёле. Падставы затрымання невядомыя. 

“Анджэй Юхневіч з’яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі”, — паведамляе “Хрысціянская візія”.

Адметна, што затрыманне адбылося на наступны дзень пасля таго, як біскуп Віцебскі Алег Буткевіч перайшоў з пасады старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі на пазіцыю віцэ-старшыні.

Згодна з маніторынгам ініцыятывы, з 2020 года пераслед зазналі не менш як 26 прадстаўнікоў Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Падзяліцца: