Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі, і прыставіў да збеглага суддзі Шмыта ахову
9 траўня, Позірк. “Давучаем усе пытанні, і абавязкова разгледжу яго заяву”, — заявіў журналістам 9 траўня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сітуацыю з наданнем палітычнага прытулку польскаму суддзі Томашу Шмыту, які ўцёк у Беларусь.
Паводле яго слоў, сілавікам даручана забяспечыць ахову мужчыны. “Каб мярзотнікі гэтыя не загубілі чалавека. Але ён кажа: “Я ведаю, на што іду”. Мужны мужык. З нармальнай галавой, нармальны чалавек, наколькі я зараз маю інфармацыю”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пра сітуацыю са Шмытам, калі верыць спікеру, КДБ паведаміў Лукашэнку напярэдадні прэс-канферэнцыі 6 траўня ў Мінску, на якой перабежчык падпісаў заяву аб адстаўцы з пасады суддзі. Спецслужбе было загадана “праверыць гісторыю гэтага польскага грамадзяніна”.
“Паглядзелі — гэта абсалютна нармальны, патрыятычны паляк, — сказаў Лукашэнка. — Нідзе калегі пра яго дрэнна не сказалі. Але гэта ўдар пад дых каму — уладам Польшчы. Вось яны і пачынаюць: здраднік, такі-сякі. Ніякі ён яе здраднік. Але ён рэальна глядзіць на рэчы, параўноўвае Польшчу і Беларусь і робіць высновы. Мы яго папярэдзілі: ты можаш даць прэс-канферэнцыю і іншае (яны ж забілі Чэчку), глядзі, ты ставіш сябе пад удар. [Адказаў:] “Я не баюся. Я мушу сказаць праўду, што адбываецца ў Польшчы”. І гэта выклікала вельмі шырокі рэзананс”.
Лукашэнка назваў абвінавачанні ў вярбоўцы Шмыта “лухтой поўнай” і заявіў, што ўбачыў яго, “толькі калі ён праводзіў прэс-канферэнцыю”
Інфармацыя пра тое, што суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шмыт “пакуль неафіцыйна” папрасіў “статус палітычнага уцекача” ў Беларусі, з’явілася 6 траўня ў тэлеграм-канале, створаным трыма днямі раней ад яго імя на польскай і рускай мовах.
Паводле публікацыі, Шмыт вымушана пакінуў Польшчу “з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў”. Ён нібыта “падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю”.
“Я хацеў бы дазволіць сабе звярнуцца непасрэдна да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, — заявіў ён на прэс-канферэнцыі, арганізаванай дзяржінфармагенцтвам БелТА. — Я вельмі прашу прабачэння за маю смеласць, але дазволю сабе папрасіць апеку, ахову прэзідэнта і ў цэлым Беларусі”.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў 7 траўня, што спецслужбы Беларусі даўно працавалі са Шмытам, яго стасункі з беларусамі “маюць даўнюю гісторыю”, гэта не справа “апошніх месяцаў”.
У той жа дзень перабежчык заявіў ТАСС, што Польшча будзе дабівацца яго экстрадыцыі ў сувязі з праверкамі, якія праводзяцца ў дачыненні да яго, у тым ліку падазрэннямі ў шпіянажы.
Польская пракуратура распачала адпаведнае расследаванне. 9 траўня стала вядома, што Дысцыплінарны суд Вышэйшага адміністрацыйнага суда задаволіў хадайніцтва пракурора аб магчымасці прыцягнення Шмыта да крымінальнай адказнасці. Такім чынам, ён пазбаўлены недатыкальнасці, што дазволіць выдаць ордар на ягоны арышт.
17 снежня 2021 года Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што польскі вайсковец Эміль Чэчка (11-ы Мазурскі артылерыйскі полк 16-й Паморскай механізаванай дывізіі) папрасіў палітычнага прытулку ў краіне, паколькі “не згодны з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу мігрантамі”. Ён заяўляў пра нібыта масавыя расстрэлы мігрантаў сваімі саслужыўцамі.
Беластоцкая акруговая пракуратура выдала ордар на арышт Чэчкі, яму пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 сакавіка 2022 года мужчына быў знойдзены павешаным у мінскай кватэры. Яго пахавалі ў Беларусі. Да заявы Лукашэнкі ўлады не каментавалі характар яго смерці.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка