“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаныя яшчэ чатыры кааліцыі, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду
10 траўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 6 траўня прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” чатыры кааліцыі, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду (КР).
Адпаведная інфармацыя ўнесеная 10 траўня ў абноўлены пералік на сайце МУС.
“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаная кааліцыя “Закон і правапарадак”, у яе структуру ўключаныя сайт і тэлеграм-канал аб’яднання былых сілавікоў ByPol, ютуб-канал” BYPOL / Аб’яднанне сілавікаў Беларусі”, старонкі аб’яднання ў “Інстаграме”, Х, “Фэйсбуку” і “ЦікТоку”.
Удзельнікамі “фарміравання” названыя Аляксандр Азараў (лідар кааліцыі), Аляксандр Ракіцкі, Іван Паўлоўскі, Юрый Каваленка, Алена Макарава, Станіслаў Лупаносаў, Ілля Данілаў, Паліна Лушчынская, Андрэй Манкевіч, Сяргей Пруднікаў, Алена Дзядзюля, Ягор Захараў, Крысціна Ціманоўская, Максім Васільеў, Філіп Дайнека, Дзмітрый Пяшэвіч і Ганна Федаронак.
Гэты ж статус прысвоены кааліцыі “Еўрапейскі выбар”, уключаючы яе сайт і тэлеграм-канал.
Удзельнікамі “фарміравання” вызначаныя Аляксандр Дабравольскі (лідар кааліцыі), Аліна Коўшык, Мікалай Халезін, Валерый Мацкевіч, Станіслава Гліннік, Уладзімір Шанцаў, Артур Фінькевіч, Павел Мар’еўскі, Аляксандра Мамаева, Марыя Яфімава, Віялета Беліцкая, Віталь Гаўрук, Віталь Малчанаў, Юлія Сліўка, Уладзімір Кобец, Ілля Міхневіч, Яўген Андрэйчык, Аляксандр Карнышоў, Наталля Юроўская, Вольга Ермалаева-Франка, Дзмітрый Маракоў, Станіслаў Алейнічэнка, Андрэй Тупоўскі, Інэса Ворыхава, Галіна Ляшкевіч, Віктар Болдзін, Аксана Баранава, Ірына Варачкова, Андрэй Сініца, Алена Болдзіна, Яўген Сяўрук, Алена Тупоўская, Сяргей Баранаў і Алена Малькевіч.
“Экстрэмісцкім фарміраваннем” цяпер таксама з’яўляецца кааліцыя “Моладзевы наступ”, яе тэлеграм-канал і старонка ў “Інстаграме”.
Удзельнікі “фарміравання” — Лізавета Пракопчык (лідар кааліцыі), Маргарыта Ворыхава, Алана Гебрэмарыям, Аляксандр Лапко, Яўген Каравулаў, Уладзіслаў Антоненка, Аляксандра Дойніч, Аляксандр Аўтушка-Сікорскі, Іван Краўцоў, Марыя Каленік, Дар’я Зышчук, Аляксандра Лагуноўская, Яўген Салохін, Алена Волкава, Яўгенія Валатоўская.
КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” кааліцыю “Воля”, яе тэлеграм-канал, чат і бот “Блёк Воля”.
Удзельнікамі названыя Аляксандр Клачко (лідар кааліцыі), Генадзь Манько, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Карына Маліноўская, Ігар Турцэвіч, Максім Дзенісевіч, Сяргей Кедышка, Ірына Савашынская, Сяргей Шалыгін, Віталь Пацехін, Інга Судзілоўская, Павел Казлоў, Пётр Маркелаў, Міхаіл Бандарэнка, Максім Капран, Святлана Шаціліна, Святлана Антылеўская.
3 траўня КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” кааліцыю “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, якая балатуецца ў КР.
Усяго да выбараў у КР дапушчаныя 12 кааліцый. Сем “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” пакуль не прызнаныя.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня. Першае пасяджэнне КР трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка