Дом члена БХД, палітэмігранткі Янушкоўскай прадаюць на аўкцыёне
15 траўня, Позірк. Жылы дом члена партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД), блогера і палітэмігранткі Алены Янушкоўскай з Віцебска выстаўлены на таргі, паведаміла жанчына на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Паводле яе слоў, гэтую інфармацыю яна атрымала ад судовага выканаўцы.
“Ну вось, усё прадказальна, мяне пазбаўляюць апошняга, што яшчэ не адабралі, майго дома, — напісала Янушкоўская. — Мяркую, я вялікая стрэмка ў іх мяккіх месцах. Сядзець спакойна не даю”.
Як вынікае з паведамлення аддзела прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, дом, які належыць Янушкаўскай, знаходзіцца ў вёсцы Суйкава (Віцебскі раён).
Таргі пройдуць 30 траўня на электроннай пляцоўцы e-auction.by.
У апісанні лота паведамляецца, што “будынак аднакватэрнага жылога дома агульнай плошчай 56,4 м2” выстаўлены на таргі са стартавым коштам у 10.700 рублёў разам з “складовымі часткамі і прыладамі” — “сенцамі, чатырма хлявамі, лазняй, прыбіральні”.
Таксама адзначаецца, што “ў доме зарэгістраваная ўласнік”.
У рамках якой справы канфіскаваная нерухомасць, невядома.
У апублікаваных 26 красавіка спісах прэтэндэнтаў у новы склад Каардынацыйнай рады Янушкоўская выступае кандыдатам ад кааліцыі “Салідарнасць”.
13 красавіка 2023 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска ўнёс у спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” кантэнт старонкі “Алена Янушкоўская сапраўдная БЕЛАРУСЬ” (1.471 падпісчыкаў) у сацсетцы “Аднакласнікі”.
У лютым 2021 года Янушкоўская адбыла чарговы адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага ўтрымання. У тыя дні ў Віцебску прайшла серыя палітычна матываваных ператрусаў, у тым ліку ў дачкі члена БХД Юліі Уласенка. Паведамлялася, што органы апекі пагражалі ёй забраць дзяцей.
Неўзабаве пасля гэтага Янушкоўская з дачкой і дзвюма ўнучкамі пакінулі Беларусь.
У 2019 годзе за ўдзел у мітынгах супраць падпісання Беларуссю і Расіяй “дарожных карт” жанчыну судзілі шэсць разоў. Агульная сума штрафаў склала 4.725 рублёў.
23 красавіка мінская кватэра палітзняволенага праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, асуджанага на 10 гадоў зняволення, была прададзеная на электронным аўкцыёне за 145 тысяч 390 рублёў.
9 красавіка 2024 года з другой спробы на аўкцыёне была прададзеная трохпакаёвая кватэра экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Валерыя Цапкалы. Выніковы кошт нерухомасці склаў 395 тыс. 720 рублёў 27 капеек (пачатковы — 286 тыс. 753 рублёў 76 капеек). У таргах удзельнічалі тры чалавекі.
Жыллё, у якім зарэгістраваны адзін чалавек, знаходзіцца ў Мінску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 5. Агульная плошча — 103,7 кв. м. У якасці абцяжаранняў было паказана: арышт следчых органаў, забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў рэгіструючага органа, судовага выканаўцы. Даўжніком лічыўся Валерый Цапкала.
26 ліпеня 2023 года з трэцяга разу з аўкцыёну была прададзеная мінская кватэра Сяргея і Святланы Ціханоўскіх.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+