Польшча пачала будаваць электронны бар’ер на дзвюх рэках ля беларускай мяжы

17 траўня, Позірк. Польшча пачала будаўніцтва электроннага бар’ера на рэках Свіслач і Істачанка ў Падляскім ваяводстве на мяжы з Беларуссю, паведамляе RMF 24.
Праект накіраваны на рэалізацыю далейшых дзеянняў Варшавы па ўмацаванні ўсходняй мяжы “ў сувязі з міграцыйным крызісам, арганізаваным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі”, адзначае выданне.
Падкрэсліваецца, што даўжыня бар’ера складзе 47 км, уздоўж яго будуць усталяваныя электронныя прылады, якія “дапамогуць адсочваць незаконныя ўварванні з Беларусі”.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, наведваючы вайсковую аператыўную групоўку Падляшша ў вёсцы Каракулі (Падляскае ваяводства) і пляцоўку памежнікаў у вёсцы Крынкі (менш чым за кіламетр ад мяжы з Бераставіцкім раёнам Гродзенскай вобласці) заявіў, што Варшава працягне ўмацаванне мяжы з Беларуссю.
Паводле даных інспекцыі забеспячэння Узброеных сіл Польшчы, выдаткі на забеспячэнне бяспекі на польска-беларускай мяжы ў 2021–2023 гадах склалі амаль 1,5 млрд злотых (каля 375 млн долараў па бягучым курсе), у 2024 годзе яны складуць 850 млн злотых. Крыніцай фінансавання з’яўляецца бюджэт Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
Уздоўж усёй сухапутнай мяжы з Беларуссю ў Польшчы ўзведзеная загарода.
Гл. таксама:
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+