Ціханоўская: Для Лукашэнкі людзі — расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці
21 траўня, Позірк. Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі “адгукаецца болем у сэрцы кожнага”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 21 траўня ў відэазвароце, прымеркаваным да гэтай даты.
“Я не магу проста вымавіць слова “палітвязень” — яго хочацца выкрыкваць ад болю і злосці, — сказала палітык. — Боль — бо такіх зняволеных у краіне сёння не менш як паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшло праз турмы, катаванні, прыніжэнне і ўжо выйшла на волю, але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца, і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ”.
Ціханоўская нагадала, што сёння ў зняволенні “амаль дзве сотні жанчын” — “таму што выступалі за свае правы”; дзясяткі беларусаў не атрымліваюць неабходнай медыцынскай дапамогі, бо “гучна выказалі сваю нязгоду з гвалтам і дыктатам”.
“Максім Знак, Мікалай Статкевіч, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і мой муж Сяргей Ціханоўскі знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, — адзначыла яна. — Звестак пра іх стан няма больш за год. Мы стараліся шмат зрабіць, каб змяніць сітуацыю — публічна і непублічна. Але рэжым не мае інтарэсу да вызвалення палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі — гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерла за кратамі”.
На думку палітыка, усе, хто знаходзіцца на волі, “абавязаныя штодня шукаць магчымасці, каб вызваліць <…> родных і сяброў з турмаў”. “А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас”, — дадала дэмлідар.
Яна заклікала далучацца да арганізацый і ініцыятыў, якія займаюцца падтрымкай былых і цяперашніх палітвязняў, ахвяраваць у дабрачынныя фонды, праводзіць разам з дыяспарамі акцыі салідарнасці, дапамагаць праваабаронцам дакументаваць факты рэпрэсій і злачынстваў, расказваць пра палітвязняў у сацсетках.
“Мы — голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за свабодную Беларусь. І сёння мы з вамі — іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў”, — падсумавала Ціханоўская.
Беларускія праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі невыпадкова — у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак.
На раніцу 21 траўня ў Беларусі 1.374 чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУлады маюць намер ліквідаваць арганізацыю па падтрымцы ветэранаў вайны і вязняў канцлагераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка