Швецыя накіруе 430 тыс. еўра ў фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў
21 траўня, Позірк. Урад Швецыі выдзеліць 5 млн крон (каля 430 тыс. еўра) для Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітвязняў Беларусі. Паводле інфармацыі “Парламенцкага канала”, пра гэта на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі 21 траўня заявіў міністр міжнароднага развіцця, супрацы і знешняга гандлю Ёхан Форсель.
Пра тое, што чыноўнік мае намер абвясціць пра гэты крок, раней паведамляла прэс-служба шведскага ўрада.
На форуме, як сцвярджае “Парламенцкі канал”, Форсель заявіў, што “Швецыя дакладна падтрымлівае дэмакратычную Беларусь”.
30 красавіка галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што першы ўнёсак у фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў зробіць Осла — 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра).
Фонд накіраваны на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Гаворка пра медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі. Распараджацца сродкамі фонду будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням.
Паводле інфармацыі Вячоркі, Міністэрства замежных справаў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Уносіць сродкі змогуць урады краін, міжнародныя арганізацыі і іншыя донары.
З ініцыятывай стварыць такі фонд Ціханоўская выступіла пасля таго, як палітвязень, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру ў 2022 годзе.
Беларускія праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі — у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак.
На раніцу 21 траўня ў Беларусі 1.374 чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
Ціханоўская: Для Лукашэнкі людзі — расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства