СК узбудзіў крымінальныя справы супраць усіх удзельнікаў выбараў у КР, пагражае адабраць маёмасць
21 траўня, Позірк. Следчы камітэт узбудзіў крымінальныя справы супраць усіх удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду (КР), вынікае з заявы ведамства 21 траўня.
Фігурантамі з’яўляюцца 257 чалавек, іх абвінавачваюць паводле арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
“Паводле ўстаялага алгарытму, у межах расследавання крымінальнай справы атрымана інфармацыя аб прыналежных ім аб’ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі нашай краіны, — заявіў СК. — У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы”.
Адзначаецца, што ведамствам “будуць прыняты вычарпальна меры па забеспячэнні прынцыпу непазбежнасці пакарання і кампенсацыі ўрону, у тым ліку ў рамках спецыяльнай вытворчасці”.
СК сцвярджае, што “паводле даных следства, у 2020 годзе прадстаўнікамі найбольш радыкальных ячэек” у Беларусі “была створана экстрэмісцкая арганізацыя, якая называецца “Кардынацыйнай радай”, “намінальным кіраўніком кансалідацыі радыкалаў была прызначана [Святлана] Ціханоўская”, у абавязкі якой “экстрэмісцкай ідэалогіі сярод розных дыяспар і злачынцаў”.
На думку ведамства, у 2024 годзе было прынята рашэнне “аб рэарганізацыі гэтай злачыннай групы з наступным прызначэннем новых лідараў экстрэмісцкіх ячэек”.
“Вядомымі збеглымі злачынцамі” ў рэлізе названы дзеячы апазіцыі Аляксандр Азараў, Павел Латушка, Вадзім Пракоп’еў. Згадваюцца “таксама менш вядомыя і зусім неангажаваныя прадстаўнікі радыкальнага свету”.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першае пасяджэнне КР трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў усе 12 кааліцый кандыдатаў на выбары ў трэці склад Каардынацыйнай рады “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.
Кааліцыя “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” на выбарах у КС паведаміла пра затрыманні блізкіх у Беларусі 20 траўня.
У межах крымінальнай справы, узбуджанай раней у дачыненні да палітэмігрантаў за святкаванне 25 сакавіка за мяжой Дня Волі, у Беларусі па месцы іх жыхарства працягваюцца ператрусы. У эфіры тэлеканала АНТ напярэдадні агучаная інфармацыя аб накладанні арышту на кватэру Яны Латушкі — дачкі Паўла Латушкі.
Яна таксама вылучаецца ў КР паводле гэтага спісу.
Аб арышце прыналежнай ёй нерухомасці ў Мінску ўпершыню паведамлялася больш за два гады таму.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка