Азараў: Мы змагаемся не толькі з рэжымам — нас вымушаюць адбівацца ад сваіх

22 траўня, Позірк. Аб’яднанне былых сілавікоў ByPol змагаецца не толькі з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі — яго таксама “вымушаюць адбівацца ад сваіх”, заявіў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў, каментуючы “Позірку” сітуацыю вакол агітацыйнай рассылкі праз чат-бот плана “Перамога” перад выбарамі ў Каардынацыйную раду (КР).
Азараў пацвердзіў: пасля гэтай рассылкі па ініцыятыве дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай ён пазбаўлены доступу да чат-боту. Аднак, паводле яго слоў, цяпер з Ціханоўскай вядуцца перамовы аб аднаўленні доступу.
Рассылка з’яўляецца “руцінным працэсам” у дзейнасці ByPol, па меры неабходнасці яна ажыццяўляецца “прыкладна два разы на месяц” пасля заснавання плана “Перамога” ў траўні 2021 года, адзначыў кіраўнік аб’яднання.
“Мы працуем такім чынам з людзьмі, якія запісаліся ў бот, — удакладніў ён. — Мы просім выходзіць на сувязь, даць пэўную інфармацыю. ГУБАЗіК займаецца правакацыямі, калі кажа, што пасля рассылкі людзей затрымліваюць. План “Перамога” для іх з’яўляецца пагрозай, ім пастаўленая задача яго ліквідаваць, таму яны выкарыстоўваюць любую магчымасць для дыскрэдытацыі плана. Нам невядомыя факты і пра затрыманні пасля апошняй рассылкі. Аднак у Беларусі, паводле даных праваабаронцаў, штодня з розных нагодаў і падставаў затрымліваюць каля 10 чалавек. І многіх прымушаюць гаварыць на допытах, што яны падпісаныя на план “Перамога”.
Адказваючы на пытанне, ці карэктна выкарыстоўваць чат-бот для агітацыі на выбарах у КР, Азараў сказаў, што СМІ не надаюць належнай увагі гэтай тэме. У выніку, паводле яго слоў, “беларусы не ведаюць, што праходзяць выбары”. Пры гэтым, перакананы суразмоўца “Позірка”, новы склад Каардынацыйнай рады будзе адыгрываць “ключавую ролю ў беларускай апазіцыі”.
Менавіта для інфармавання патэнцыйных выбаршчыкаў, дадаў Азараў, і было прынятае рашэнне задзейнічаць чат-бот, “заклікаць людзей галасаваць”. “Мы мелі механізм і выкарыстоўвалі яго. Рэакцыя на гэта — хейт і супрацьдзеянне — паказвае, што камусьці не падабаецца, што будуць праведзеныя гэтыя выбары ў КР”, — сказаў прадстаўнік ByPol.
Раней аб’яднанне заявіла, што ўдзельнікі плана, якія пацвердзілі “гатоўнасць да актыўнага супраціву, пераведзеныя ў іншыя каналы камунікацый у мэтах бяспекі”, аднак у чат-боце “застаюцца дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў”, якім і было адрасаванае паведамленне.
Варта адзначыць, што паведамленне ў чат-боце плана “Перамога” ўтрымлівала не толькі заклік удзельнічаць у выбарах у КР, але і заклік галасаваць за спіс “Закон і правапарадак”, лідарам якога з’яўляецца Азараў. У пачатку красавіка дзеля ўдзелу ў выбарах ён пакінуў пасаду каардынатара згаданага плана.
Старшыня камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька паведаміла “Позірку”, што орган цяпер абмяркоўвае сваю рэакцыю і магчымыя наступствы дзеянняў Азарава.
На просьбу пракаментаваць сітуацыю, якая склалася, прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна прадаставіла “Позірку” адказ, які дэмакратычны лідар раней дала медыя “Люстэрка”. У прыватнасці, палітык паведаміла, што рассылка не была ўзгодненая ні з яе офісам, ні з Аб’яднаным пераходным кабінетам. На яе думку, дапушчанае злоўжыванне, якое “можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны”. Дэмлідар заявіла, што цяпер Азараў пазбаўлены доступу да боту плана “Перамога”.
21 траўня стала вядома, што Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы супраць усіх удзельнікаў выбараў у КР. Фігурантамі з’яўляюцца 257 чалавек, іх абвінавачваюць паводле арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады), арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Да гэтага КДБ абвясціў усе 12 спісаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+