Лукашэнка заявіў пра далейшае ўзмацненне інтэграцыі Беларусі і РФ
24 траўня, Позірк. Нягледзячы ні на што, Мінск і Масква “захоўваюць курс на ўзмацненне інтэграцыі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 траўня ў Мінску на перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
На сустрэчы ў пашыраным складзе Лукашэнка, згодна з паведамленнем яго прэс-службы, сказаў, што Беларусь і РФ “падтрымліваюць адна адну і будуць падтрымліваць па ўсіх напрамках”.
Паводле яго слоў, сумесныя праекты “ўжо выйшлі за межы зямной паверхні”.
“Многія нашы канвееры працуюць на кампанентах адзін аднаго, — падкрэсліў Лукашэнка. — На заканадаўчым узроўні не павінна быць ніякіх ахоўных мер ад сваіх партнёраў. Абараняцца, як мы дамовіліся, трэба ад тых, хто ўвёў супраць нас санкцыі, і ад тых, хто не садзейнічае развіццю эканомік дзвюх дзяржаў”.
Досвед збудавання Беларускай АЭС, на яго думку, адкрыў “новыя магчымасці для далейшага асваення” тэхналогій у галіне атамнай энергетыкі, падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў і сумеснага будаўніцтва такіх аб’ектаў у трэціх краінах.
“Сітуацыя паказала, што разлічваць у гэтым свеце з гледзішча доўгатэрміновага супрацоўніцтва мы можам толькі на сябе. Спадзяемся на актыўнае падключэнне беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый да інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца ў Расіі”, — заявіў Лукашэнка.
Двухдзённы візіт дэлегацыі Расіі на чале з Пуціным пачаўся позна ўвечары 23 траўня.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. З таго часу беларускія і расійскія чыноўнікі рэгулярна справаздачацца пра паспяховае выкананне гэтых дакументаў.
Эксперт BIPART: Рост ВУП Беларусі будзе залежаць ад стану эканомікі Расіі
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка