Беларусі і РФ трэба хутка завяршыць фармаванне адзінай прампалітыкі, заяўляе Лукашэнка
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2024/05/mozyrski_npz_zhycce_palessia_1128x752.jpg)
24 траўня, Позірк. Пра неабходнасць аператыўна завяршыць фармаванне адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы, ад якой “выйграюць абодва бакі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 тразня ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у пашыраным складзе.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, Беларусь і РФ плануюць і ў далейшым рэалізоўваць сумесныя праекты па імпартазамяшчэнні ў мікраэлектроніцы, машынабудаванні, станкабудаванні, ваенна-тэхнічнай сферы.
“Інакш кажучы, у кірунках, якія забяспечваюць дасягненне мэт тэхналагічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі нашых дзяржаў”, — сказаў ён. Урады дзвюх краін, паводле слоў Лукашэнкі, павінны рэалізаваць прынятыя ім з Пуцінын рашэнні “ў сціслыя тэрміны”.
Неабходна, лічыць ён, зрабіць захады па “падвышэнні загрузкі” беларускіх і расійскіх аэрапортаў. Акрамя таго, Беларусь, паводле яго слоў, зацікаўлена ў шчыльнай працы з расійскімі дзяржаўнымі карпарацыямі ў пытанні дзяржзакупак.
Лукашэнка заявіў, што неабходна канчаткова ўзгадніць умовы паставак расійскіх нафты і газу ў Беларусь. “Мы абмяркоўваем гэта не першы год, і сёння Уладзімір Уладзіміравіч прыняў адпаведнае рашэнне. Думаю, урады ў найбліжэйшыя дні ў гэтым рэчышчы дапрацуюць гэтыя пагадненні. Мы дэталёва разабралі ўсе нюансы”, — адзначыў Лукашэнка, не ўдаючыся ў падрабязнасці.
У гэты ж дзень расійскі віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак заявіў беларускаму дзяржаўнаму інфармагенцтву БелТА, што зараз РФ пастаўляе ў Беларусь нафту па “абсалютна рынкавых” цэнах. “Па іх ідзе пастаўка ад расійскіх прадпрыемстваў беларускім пакупнікам. Калі маецца дысконт на расійскую нафту, значыць, таксама дысконтам пастаўляецца і заводам”, — сказаў ён.
Расійскі чыноўнік заявіў пра гэта да пачатку перамоў Лукашэнкі і Пуціна. Новак дапусціў, што пытанне прэферэнцый для Мінска можа быць абмеркаванае падчас іх сустрэчы. “У любым выпадку гаворка ідзе не пра тое, што кампаніі павінны прадаваць ніжэй рынкавай цаны, а калі нейкія могуць быць прэферэнцыі, то гэта ўжо міждзяржаўны ўзровень”, — заявіў віцэ-прэм’ер РФ.
29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) СД Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія “пакуль цалкам не вызначыліся па самых галоўных пытаннях — гэта тычыцца стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў”, і прызнаўся, што рэгулярна абмяркоўвае гэтыя пытанні з Пуціным.
Цана на газ для Беларусі ў 2024–2025 гадах складае 128,5 долара за тысячу кубаметраў.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства