Ціханоўская павіншавала Наўседу з перавыбраннем прэзідэнтам Літвы і падзякавала за падтрымку
27 траўня, Позірк. “Сардэчна віншую Гітанаса Наўседу з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Літвы”, — такім чынам беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адрэагавала на вынікі другога тура выбараў кіраўніка літоўскай дзяржавы, які прайшоў 26 траўня.
“Ваша нязменная падтрымка нашай барацьбы неацэнная. Мы больш, чым суседзі, мы — сябры і саюзнікі. З вашай нязменнай салідарнасцю я ўпэўненая, што Беларусь даб’ецца свабоды!” — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле даных Галоўнай выбарчай камісіі, якія прыводзіць партал навін Delfi, пасля падліку бюлетэняў на ўсіх 1.895 выбарчых участках Наўседа набраў 74,43% галасоў. Прэм’ер-міністра Інгрыду Шыманітэ, якая склала яму канкурэнцыю ў другім туры, падтрымала 24,06% прагаласаваўшых.
Варта адзначыць, што пераабраны прэзідэнт Літвы выступае за уніфікацыю нацыянальных санкцый у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі.
У красавіку 2023 года парламент краіны прыняў закон аб абмежавальных мерах за агрэсію ў дачыненні да Украіны, звязаны з парадкам уезду і легалізацыі ў Літве, набыцця нерухомасці і іншымі пытаннямі. На этапе разгляду дакумент быў значна змякчаны ў дачыненні да беларусаў, большасць санкцый закранула расіян.
Наўседа наклаў на закон вета і прапанаваў парламенту ўраўнаваць санкцыі для беларусаў і расіян. Сейм адхіліў вета і зацвердзіў дакумент без прапаноў кіраўніка дзяржавы. Палітык сваю пазіцыю не змяніў, але на восеньскую сесію парламента пытанне пра ўніфікацыю абмежавальных мер не вынес.
Напрыканцы красавіка 2024 года Сейм працягнуў да 2 траўня 2025-га нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да расіян і беларусаў, даўшы магчымасць больш пільнага кантролю за ўездам апошніх. Папраўкі, якія прадугледжвалі пазбаўленне грамадзян Беларусі і РФ віду на жыхарства за частыя паездкі на радзіму, не былі падтрыманыя падчас некалькіх слуханняў.
Наўседа заявіў, што на гэты раз не будзе накладваць вета на закон, паколькі “маецца шанец, што гэтыя санкцыі наогул перастануць дзейнічаць” (да таго моманту дзеянне прынятага ў 2023 годзе закона ўжо завяршылася). “Менш за ўсё ў цяперашняй сітуацыі я б хацеў, каб мы паслабілі нашы санкцыі ў дачыненні да гэтых дзвюх недружалюбных краін”, — сказаў журналістам 3 траўня прэзідэнт Літвы.
Адначасова ён папракнуў Сейм у тым, што той “дагэтуль не знайшоў у сабе волі аднолькава трактаваць грамадзян Беларусі і Расіі”.
Эканаміст Гітанас Наўседа займае пасаду прэзідэнта Літвы з 12 ліпеня 2019 года.
Офіс Ціханоўскай месціцца ў Вільнюсе.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+