Качанава выпраўляецца ўмацоўваць давер з Кітаем
27 траўня, Позірк. Дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі (СР) Наталляй Качанавай 27 траўня выпраўляецца ў Кітай, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.
Адзначаецца, што візіт у КНР пройдзе “ў мэтах выканання даручэнняў” Аляксандра Лукашэнкі “па ўмацаванні палітычнага ўзаемадаверу і практычнага супрацоўніцтва ў інтарэсах дынамічнага, здаровага і ўстойлівага развіцця двухбаковых стасункаў, асаблівага ўзроўню стасункаў усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, у тым ліку шляхам актывізацыі міжпарламенцкай супрацы”.
Апрача Качанавай у складзе дэлегацыі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, кіраўнікі пастаянных камісій СР — Сяргей Сівец (па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы), Ігар Луцкі (па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці), Уладзіслаў Татарыновіч (па эканоміцы, бюджэце і фінансах), а таксама міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і старшыня канцэрна “Беллегпрам” Таццяна Лугіна.
У рамках візіту адбудзецца першае пасяджэнне камітэта высокага ўзроўню па супрацы паміж заканадаўчымі органамі, створанага ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў.
“Праграма візіту шырокая і насычаная — сустрэчы з кіраўніцтвам Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, Усекітайскай федэрацыі жанчын, наведванне аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры і іншыя мерапрыемствы”, — заяўляе прэс-служба СР.
Раней у гэтым месяцы Кітай наведала дэлегацыя Мінгарвыканкама. Улады беларускай сталіцы падпісалі з Пекінам праграму развіцця супрацы да 2026 года. Кіраўнік Мінска Уладзімір Кухараў па выніках паездкі заявіў, што ў перспектыве можа быць падпісана пагадненне па ўзаемадзеянні ў сферы высокіх тэхналогій і інфарматызацыі.
Супрацоўніцтва Беларусі і КНР на сустрэчы ў Астане (Казахстан) 20 траўня абмеркавалі міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і яго кітайскі калега Ван І.
На сустрэчы ў Мінску 17 красавіка Алейнік і амбасадар Кітая Се Сяоюн абмеркавалі падрыхтоўку плана двухбаковага супрацоўніцтва да 2030 года, “надалі асаблівую ўвагу” прасоўванню “перспектыўных кааперацыйных праектаў”.
Летась Аляксандр Лукашэнка двойчы наведваў Кітай і сустракаўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Першы візіт адбыўся 28 лютага — 2 сакавіка, другі — 3–4 снежня. Абодва разы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, у тым ліку звязаных з эканомікай, міжнароднымі стасункамі.
На сустрэчы з моладдзю 24 кастрычніка ў Палацы незалежнасці Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі “разгортваецца новая вытворчасць” легкавых аўтамабіляў у супрацы з кітайскай дзяржкарпарацыяй FAW.
16 лістапада ён ухваліў у якасці асновы для перагавораў праект беларуска-кітайскага міжурадавага пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Паведамлялася, што гаворка ідзе пра “стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый”.
На наступны дзень Міністэрства прамысловасці паведаміла пра падпісанне з Кітаем “дэталізаванага плана па спалучэнні прамысловай палітыкі”.
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка