Літва забараніла імпарт 2,8 тыс. тавараў беларускай і расійскай вытворчасці
29 траўня, Позірк. Урад Літвы зацвердзіў забарону на імпарт больш за 2,8 тыс. найменняў тавараў беларускай і расійскай вытворчасці, дакумент уступіць у сілу 3 чэрвеня.
Як паведамляе партал budas.lt, спіс тавараў падрыхтаваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі Літвы “з улікам аб’ёму, структуры і кошту імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў”.
Адзначаецца, што пад забарону трапілі 24 групы прадукцыі, такія як жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малочныя прадукты, яйкі, натуральны мёд, прадукты нежывёльнага паходжання, расліны, гародніна, садавіна, кава і спецыі, збожжа, трава, масла, напоі, тытунь і інш.
“З улікам дэталёвага аналізу звестак аб імпарце з Беларусі і Расіі, патэнцыйнай значнай шкоды для перапрацоўшчыкаў, а таксама каментароў, атрыманых падчас публічных кансультацый, са спісу выключаная сельскагаспадарчая прадукцыя, якая не мае альтэрнатыўных крыніц імпарту: некаторыя грыбы, ягады, раслінныя матэрыялы для пляцення, патака, некаторыя кармы для жывёл і да т.п.”, — гаворыцца ў паведамленні.
На думку літоўскіх уладаў, гэта рашэнне дазволіць аслабіць эканомікі Беларусі і Расіі, а нацыянальную бяспеку Літвы — умацаваць.
21 траўня ўрад Беларусі паведаміў аб пашырэнні пераліку тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі краіны. Сярод іншага ў спіс уключаны “асобныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі: піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай, для валасоў, для галення, для гігіены поласці рота і зубоў, дэзадаранты, саставы для ваннаў, мыла, чысцячыя сродкі, дываны падлогавыя, мужчынскае тэкстыльнае адзенне, абутак з верхам з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд сталовы, кухонны з фарфору і шкляны, асновы матрацныя, лакі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з пластмас, цэтлікі і этыкеткі з паперы, кардона”.
Змены ўнесеныя ў пастанову Саўміна ад 6 снежня 2021 года № 700. Дакумент устанаўлівае пералік тавараў вытворчасці краін ЕС, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
Раней новыя пазіцыі ў пералік уключаліся ў сувязі з закрыццём суседнімі краінамі ЕС пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+