У Беларусі плануюць змякчыць крымінальнае пакаранне амаль па сотні складаў злачынстваў

31 траўня, Позірк. Больш мяккімі пакараннямі, не звязанымі з пазбаўленнем волі, плануецца дапоўніць крымінальныя артыкулы, якія тычацца звыш 90 складаў злачынстваў (па 36 з іх цяпер безальтэрнатыўныя санкцыі), заявіла па выніках другога пасяджэння міжведамаснай рабочай групы па аптымізацыі крымінальнага заканадаўства яе кіраўніца, намесніца кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, група атрымала каля 350 прапаноў ад “дзяржорганаў і арганізацый, судзейскага корпуса, парламентарыяў і навукоўцаў-прававедаў, якія спецыялізуюцца ў галіне крымінальнага права”. Пасля іх аналізу быў падрыхтаваны законапраект, мэта якога, адзначыла чыноўніца, “комплексна, але без злому асноў перагледзець крымінальнае заканадаўства на прадмет збалансаванасці яго норм”.
Чупрыс сцвярджае, што для выпрацоўкі “найбольш аптымальных прававых мадэляў вывучаўся замежны досвед, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і навуковыя напрацоўкі”. У асобных выпадках група звярталася “да досведу Крымінальнага кодэкса БССР 1960 года”.
Паводле паведамлення прававога партала, перагляд палажэнняў КК “ажыццяўляўся ў шчыльнай увязцы з нормамі Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў, плануецца ўнесці змены і ў кодэксы аб адміністрацыйнай адказнасці”.
30 траўня Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях законапраект “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, які ў рознай ступені закране 7.850 чалавек. Да асоб, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці”, якой улады сёння лічаць практычна любыя палітычныя пратэстныя акцыі, амністыя прымяняцца не будзе.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка