Фігуранты справы “аналітыкаў Ціханоўскай” лічаць суд над імі працягам нападу на незалежную супольнасць
31 траўня, Позірк. У Мінскім абласным судзе 31 траўня будзе завочна разглядацца справа “аналітыкаў Ціханоўскай”. З раскладу на партале электроннага судаводства вынікае, што суддзя Уладзімір Арэшка пачне працэс у 11:00.
Па справе праходзяць дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, старшы палітычны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, аглядальнік “Радыё Свабода” Юрый Дракахруст, дырэктар інстытуту “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, даследчыца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар “Вольнага Беларускага Унівэрсытэта” Аляксандар Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолаг Марыя Рогава, былы акадэмічны дырэктар інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётр Рудкоўскі, палітолаг Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, палітык Павел Усаў, навуковы супрацоўнік Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра і Вільнюскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, палітолагКацярына Шмаціна, Яўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафамілец вядомага беларускага шоўмена) і Васіль Навумаў.
Абвінавачанні выстаўленыя паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130; ч. 1 арт. 357, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361; ч. 1 і 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса.
У сувязі з пачаткам суда 14 з 20 фігурантаў выступілі з заявай, у якой назвалі справу палітычна матываваным пераследам.
“Усе адвольна згрупаваныя па “справе” асобы займаліся чыста прафесійнай дзейнасцю, якую нельга аднесці да дзеянняў, выстаўленых у абвінавачанні, — гаворыцца ў дакуменце, копіію якога мае “Позірк”. — Мы лічым гэтую “справу” працягам няспыннага нападу беларускіх уладаў на незалежную аналітычную, экспертную і журналісцкую супольнасць. Таксама звяртаем увагу на тое, што абвінавачваць экспертаў і журналістаў у спробах захопу ўлады і экстрэмізме — гэта абсурд”.
“Суд праходзіць з парушэннямі беларускага заканадаўства. Нягледзячы на афіцыйныя запыты, мы так і не атрымалі доступу да матэрыялаў “справы”, таму фармальна не ведаем, у чым менавіта сутнасць так званых “абвінавачанняў”. Акрамя таго, нас не праінфармавалі пра дату пачатку судовага разбіральніцтва паводле беларускага заканадаўства. З парушэннем устаноўленых норм інфармацыя пра дату разгляду “справы” ў парадку спецвытворчасці не з’явілася на сайце Вярхоўнага суда, а была апублікаваная толькі на сайце абласнога суда”, — адзначана ў заяве.
Фігуранты справы канстатавалі, што ім не было гарантаванае права на справядлівую абарону ў крымінальным працэсе. Некаторыя абвінавачаныя нават не ведаюць імёнаў прызначаных іх адвакатаў.
“Мы не спадзяемся на справядлівы суд. На жаль, мы не сумняемся, што нас “прыгавораць” да пазначаных у абвінавачванні тэрмінаў, як і тысячы беларусаў і беларусак, асуджаных па аналагічных палітычна матываваных справах. Мы ўдзячныя за падтрымку і салідарнасць. Мы ўдзячныя за падтрымку грамадзянскай і журналісцкай супольнасці, беларускім і міжнародным калегам”, — гаворыцца ў дакуменце.
Даведка “Позірку”:
- ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 — дапамога ў наўмысных дзеяннях, скіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненых групай асоб;
- ч. 1 арт. 357 — змова, учыненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 — дапамога ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, здзяйсненні іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, закліках, звернутых да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт;
- ч. 1 арт. 3611 — кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем і структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго;
- ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+