Лукашэнка паспрабаваў апраўдаць вайну РФ супраць Украіны ў вачах мангольскай аўдыторыі прыкладам Чынгісхана
3 чэрвеня, Позірк. “Асобныя журналісты” ў Манголіі “проста ангажаваныя адным бокам” і “не бачаць тое, што адбываецца”, калі справа тычыцца дзеянняў Расіі ва Украіне і дапамогі, якую аказвае Маскве Мінск, заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня ва Улан-Батары пасля перагавораў з мангольскім прэзідэнтам Ухнаагійн Хурэлсухам.
“І гэта ўкідваецца ў грамадства, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Не рабіце нас ворагамі мангольскага народа. Мы — вашыя самыя блізкія сябры і браты. І мы з прэзідэнтам у эканоміцы дакажам, што мы шмат што можам тут зрабіць. Не менш, чым імперыі, з якімі вы мяжуеце, і развітыя дзяржавы. Я гэтага вельмі хачу, і мы гэта зробім”.
Паводле слоў Лукашэнкі, частка жыхароў Манголіі “негатыўна ўспрыняла дапамогу, аказаную Беларуссю свайму саюзніку — Расіі — у сувязі з правядзеннем спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне” (так расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якую РФ вядзе супраць украінскага народа).
“Патлумачыць сутнасць працэсаў, якія адбываюцца”, Лукашэнка паспрабаваў на прыкладзе заснавальніка і першага вялікага хана Мангольскай імперыі Чынгісхана, які “змагаўся за краіну і абараняў сваіх людзей”. “Яны гінулі на полі бою тысячамі. Але калі нехта наважваўся пакрыўдзіць яго ваяра, ён мячом і агнём змятаў селішчы і гэтых людзей. Што ж адбылося паміж Украінай і Расіяй? А тое ж самае”, — заявіў ён.
Лукашэнка сцвярджае, што краіны Захаду “ва Украіне пачалі ствараць плацдарм для нападу на Беларусь і Расію, пачалі ўводзіць санкцыі”. “І першымі, хто супраць нас увёў санкцыі, была Украіна. Наша родная сяброўская Украіна. Мае карані там закапаныя. За што? Захад загадаў — увялі санкцыі супраць нас. Мы іх не атакавалі, мы на іх не нападалі, мы ім не загадвалі, як жыць”, — паспрабаваў апраўдацца за падтрымку расійскай агрэсіі Лукашэнка.
Ён паўтарыў наратыў расійскай прапаганды пра тое, што ў Адэсе ўкраінцы “спальвалі рускіх людзей”, праз што “грамадства расійскае пачало ціснуць на прэзідэнта Пуціна і на ўладу: “Вы іх павінны абараніць!”, таму “Пуцін абараніў сваіх людзей там” .
Лукашэнка таксама заявіў, што Украіна не выканала Мінскія дамоўленасці 2015 года, а Захад, як ён сцвярджае, “заявіў, што гэта быў проста такі ход, каб даць час узброіцца супраць Расіі”.
“Дык як жа Расія павінна была сябе павесці? Чаму манголы сёння, маючы паралель з Чынгісханам, перад якім вы схіляецеся (і я прэзідэнта падтрымаў — гэта вялікая старонка вашай вялікай гісторыі, вы ёю ганарыцеся), асуджаюць Расію? А тым больш Беларусь, якая выступіла гарантам мірных перамоваў?” — дадаў ён, у чарговы раз заявіўшы, што мірныя пагадненні паміж Украінай і РФ былі адпрэчаныя “па патрабаванні Захаду”, які “сёння не дае спыніць супрацьстаянне”.
“Расіяне не жадаюць гэтай вайны. Я добра гэта ведаю. Чаму не сесці за стол перамоў? Чаму не дамовіцца? Амерыканцы хочуць утапіць Расію ў гэтым супрацьдзеянні і вайне з Украінай: “Ваюй з Украінай, а мы ў гэты час у адзіночку разбярэмся з Кітаем тут. Вось у чым сутнасць іх палітыкі. Таму я хацеў бы, каб у Манголіі гэта разумелі. Каб вы слухалі не толькі тое, што амерыканцы і заходнікі распавядаюць, а як насамрэч адбываецца”, — заявіў Лукашэнка.
Назваўшы расіян “самымі блізкімі братамі” (“Мы думаем і размаўляем на адной мове”), Лукашэнка заявіў, што ў пытанні падтрымкі РФ дзейнічаў “згодна з усімі юрыдычна падпісанымі дагаворамі”.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка