Мінадукацыі можа паскорыць прастаўленне апастылю

3 чэрвеня, Позірк. Міністэрства адукацыі разглядае магчымасць прымаць і выдаваць дакументы з прастаўленым апастылем на працягу аднаго працоўнага дня, паведамляе прэс-служба ведамства.
Паведамляецца, што можа быць уведзены папярэдні запіс, электронная чарга для падачы дакументаў на прастаўленне апастыля.
Мінадукацыі падкрэслівае, што ў чэрвені графік прыёму і выдачы дакументаў застанецца ранейшым, а аформленыя дакументы будуць выдавацца на наступны дзень пасля падачы заявы.
Разам з тым на сайце ведамства пазначана, што дакументы прымаюць і выдаюць толькі па панядзелках.
Мінулай восенню беларускія замежныя ўстановы былі пазбаўленыя права прастаўляць апастыль. У адпаведнасці з указам № 278 ад 4 верасня 2023 года апастыляваць дакументы цяпер могуць кампетэнтныя органы (міністэрствы — замежных спраў, адукацыі, юстыцыі, галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінска і абласцей — у залежнасці ад тыпу дакумента). Падаць дакументы для прастаўлення апастыля можна толькі пры асабістым візіце або праз трэцюю асобу, на якую маецца даверанасць, аформленая ў Беларусі.
З 1 студзеня 1993 года афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржустановамі Беларусі для выкарыстання на тэрыторыі 125 дзяржаў — удзельніц Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 года (адмяніла патрабаванні аб легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў), легалізуюцца шляхам прастаўлення апастыля.
Пры гэтым дакументы, прызначаныя для падачы ў органы дзяржаў, якія не далучыліся да Гаагскай канвенцыі, пацвярджаюцца шляхам консульскай легалізацыі.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская шматкроць заклікала аказаць усю магчымую дапамогу беларусам, якія праз указу № 278 могуць сутыкнуцца з праблемамі легалізацыі ці аднаўлення дакументаў.
Некаторыя краіны прыслухаліся да гэтага закліку. Напрыклад, Чэхія ў студзені 2024 года прыпыніла патрабаванне аб апастылізацыі дакументаў для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў краіне на падставе доўгатэрміновай візы, дазволу на часовае ці пастаяннае пражыванне.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысновы КЛДДЖ па Беларусі могуць выкарыстоўвацца ў расследаванні злачынстваў рэжыму — дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–24 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся ў 2,3 раза больш за расійскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКаранавірусная інфекцыя застаецца прычынай пнеўманій у Беларусі — санслужба (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШтогод некалькі тысяч чалавек, якія першапачаткова былі супраць прышчэпак, удаецца накіраваць на шлях вакцынацыі — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём нададзеных паслуг спадарожнікавай сувязі вырас у 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВакцына супраць віруса папіломы чалавека паступіць у Беларусь у траўні — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+