Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эсваціні

4 чэрвеня, Позірк. Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Каралеўствам Эсваціні падпісанае 4 чэрвеня ў Прэторыі (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), паведаміла беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Адзначаецца, што ў цырымоніі ўзялі ўдзел амбасадар Беларусі ў ПАР Ігар Белы і высокі камісар амбасады Эсваціні ў ПАР Ліндзіве Кунене.
Гэтая падзея, як падкрэслілі ў МЗС, “адкрывае магчымасці для развіцця ўсяго комплексу адносін паміж дзвюма краінамі ў галіне палітычнага дыялогу, прасоўвання гандлю і эканамічнай кааперацыі, наладжвання сувязяў у галіне адукацыі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій, культурнага абмену”.
Заяўляецца, што па асобных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва ўжо “вядзецца праца”, “маецца ўзаемная зацікаўленасць” у фарміраванні дагаворна-прававой базы беларуска-эсвацінскіх адносін, абмеркаваныя “далейшыя практычныя крокі па развіцці ўзаемадзеяння”.
Перспектывы ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Эсваціні абмяркоўваў 15 красавіка ў Ёханэсбургу пасол у ПАР Ігар Белы з каралём згаданай афрыканскай краіны Мсваці III.
Каралеўства Эсваціні (да 2018 года — Свазіленд) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, якая займае 17,4 тыс. кв. км (менш за палову Мінскай вобласці), дзе пражывае 1,2 млн чалавек.
Валавы ўнутраны прадукт Эсваціні на душу насельніцтва ў 2023 годзе быў амаль удвая меншы, чым у Беларусі — 3.995 долараў супраць 7.427. На сельскую, лясную гаспадарку і горназдабыўную прамысловасць прыпадае 13% ВУП гэтай афрыканскай дзяржавы, на апрацоўчую прамысловасць (тэкстыль і перапрацоўка цукру) — 37% ВУП, на паслугі — 50% ВУП.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства