Інтэрпол адмовіўся ўключаць у спіс тых, хто адшукваецца, былога польскага суддзю Шмыта
4 чэрвеня, Позірк. Былы суддзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, не будзе ўключаны ў спіс асоб, якія адшукваюцца Інтэрполам з “чырвоным апавяшчэннем”, паведаміла агенцтву PAP прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы Катажына Новак.
Паводле яе слоў, рашэнне звязана з тым, што Інтэрпол “не дазваляе перадаваць па сваіх каналах даныя адносна дзеянняў супраць бяспекі дзяржавы, якія вызначаюцца як палітычныя злачынствы”.
Да такіх дзеянняў, адзначыла Новак, Інтэрпол, згодна з арт. 3 свайго статута, адносіць шпіянаж.
22 траўня Галоўнае ўпраўленне паліцыі Польшчы атрымала патрабаванне пракуратуры ўключыць Шмыта ў спіс асоб, якія адшукваюцца Інтэрполам з “чырвоным апавяшчэннем”.
Новак анансавала тэхнічную праверку заяўкі з боку ўпраўлення міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва. Сярод іншага, як заяўлялася, будзе праверана, ці змяшчае запыт усе неабходныя элементы — інфармацыю аб прад’яўленых абвінавачваннях, абранай меры стрымання, часовым арышце, абгрунтаванне, фатаграфію. Пасля гэтага паліцыянты ўнясуць заяўку ў базу звестак Інтэрпола.
У міжнароднага ведамства будзе 30 дзён на праверку заявы, пасля чаго “чырвонае апавяшчэнне ўступіць у сілу”, заявіла Новак. Пры гэтым яна сказала, што працэдуры Інтэрпола, як паказвае практыка, “звычайна доўжацца да пяці дзён”.
Інтэрпол апісвае “чырвонае апавяшчэнне” як “запыт да праваахоўных органаў краін свету аб вызначэнні месцазнаходжання і папярэднім арышце асобы ў чаканні экстрадыцыі, выдачы або аналагічнага прававога дзеяння”.
У сярэдзіне траўня Варшаўскі акруговы суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры аб завочным арышце Шмыта на тры месяцы. Паведамлялася, што пасля гэтага наглядны орган абвесціць экс-суддзю ў вышук на тэрыторыі Польшчы і будзе дамагацца выдачы еўрапейскага ордэра на яго арышт.
Інфармацыя пра тое, што суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Шмыт “пакуль неафіцыйна” папрасіў “статус палітычнага ўцекача” ў Беларусі, з’явілася 6 траўня ў тэлеграм-канале, створаным трыма днямі раней ад яго імя на польскай і рускай мовах.
Паводле публікацыі, Шмыт вымушана пакінуў Польшчу “з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў”. Ён нібыта “падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская і прэзідэнт Германіі абмеркавалі будучыню Еўропы пасля змены ўлады ў ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка7 лістапада Польшча зафіксавала найменшую з канца лютага колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТолькі тры вуліцы Мінска названыя ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка