Дэмсілы ўсклалі адказнасць за смерць польскага салдата, параненага на мяжы з Беларуссю, на рэжым Лукашэнкі
6 чэрвеня, Позірк. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл усклалі адказнасць за смерць польскага салдата, параненага на мяжы з Беларуссю, на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская заявіла ў сваім тэлеграм-канале, што “праз штучна створаны Лукашэнкам міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай ужо не першы раз гінуць людзі”.
“Ён выкарыстоўвае нерэгулярных мігрантаў як зброю ў сваіх палітычных гульнях, — адзначыла палітык. — Ён не ўпершыню парушае прынцыпы міжнароднага права, гарантуючыя недатыкальнасць тэрыторыі польскай дзяржавы. За гэта, як і за смерці на мяжы, ён павінен панесці адказнасць”.
Ціханоўская выказала спачуванні сям’і і блізкім вайскоўца і падкрэсліла, што “прычына гэтай трагедыі — рэжым Лукашэнкі, які ўжо доўгі час правакуе сутыкненні з удзелам мігрантаў для ціску на Польшчу”. “Замест сяброўства і ўзаемаразумення на мяжы нашых краін трывае напружанасць. І ўсе часцей яна перарастае ў жорсткасць ды гвалт і знішчае добрасуседства, якое спрадвеку будавалі людзі Беларусі ды Польшчы”, — дадала дэмлідар.
Намеснік кіраўніцы АПК, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі таксама выказаў спачуванні сям’і і сябрам “Матэвуша, польскага салдата, які загінуў у чарговай правакацыі на мяжы, арганізаванай рэжымам Лукашэнкі, абараняючы Польшчу і ЕС”.
“Адказнасць за гэтае забойства цалкам ляжыць на Лукашэнку і яго рэжыме, якія арганізавалі міграцыйны псеўдакрызіс на мяжы ЕС з падтрымкай Пуціна, — падкрэсліў ён у тэлеграм-канале прадстаўніцтва. — Рэжым Лукашэнкі ўжо прайшоў кропку невяртання. Але небяспека ад яго эвалюцыянуе, у той час як адэкватная, эфектыўная рэакцыя на яго злачынствы ўсё яшчэ адсутнічае”.
Кавалеўскі заявіў, што “ўнутраныя рэпрэсіі вядуць да знешняй агрэсіі”. Ён ўпэўнены, што “пакуль Беларусь не адновіць дэмакратыю, рэжым Лукашэнкі будзе працягваць быць крыніцай небяспекі для еўрапейскіх суседзяў Беларусі”.
Спачуванні сям’і і блізкім загінулага выказаў яшчэ адзін намеснік кіраўніцы АПК, прадстаўнік па транзіце ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
“Як такое магло адбыцца? — задаўся ён пытаннем ва ўласным тэлеграм-канале. — Няўжо Беларусь знаходзіцца ў стане вайны з Польшчай? Не. Беларусь — не. Але рэжым Лукашэнкі — так. І менавіта рэжым Лукашэнкі забіў Матэвуша. Забіў рукамі нелегальных мігрантаў, якіх ён выкарыстоўвае як зброю. Якіх ён спецыяльна звозіць на мяжу з Польшчай. Якіх інструктуюць памежнікі Лукашэнкі, навучаючы і падштурхоўваючы да ўзброеных нападаў на польскіх салдат”.
Паводле слоў Латушкі, “колькасць гэтых нападаў, наступствамі якіх становяцца сур’ёзныя раненні і траўмы, павялічваецца”. Такім чынам, “Лукашэнка эскалюе сітуацыю”, “сёння ў яго на руках ужо не проста кроў, а першая смерць польскага салдата”.
“Польшча, Еўропа, Захад павінны, нарэшце, зразумець: Лукашэнка — агрэсар і забойца. І ён павінен адказаць за свае злачынствы. Пакуль яны не прывялі да новых ахвяр”, — дадаў палітык.
Пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады, параненага 28 траўня, стала вядома 6 чэрвеня. Згодна з інфармацыяй Памежнай аховы Польшчы, польскі салдат зазнаў напад мігранта з нажом, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. За некалькі гадзін да гэтага замежнікі напалі на памежнікаў.
На фоне гэтых здарэнняў Польшча скіравала на мяжу дадатковыя сілы. 29 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра планы аднавіць 200-метровую буферную зону ля мяжы з Беларуссю. Меркавалася, што яе вернуць 4 чэрвеня, але пасля было заяўлена, што спачатку гэтае пытанне абмяркуюць з мясцовымі ўладамі.
Пра напады мігрантаў на польскіх памежнікаў і вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю таксама паведамлялася 31 траўня і 4 чэрвеня.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка