З пачатку года паток кантрабандных цыгарэт у Літву скараціўся амаль удвая — САДМ
7 чэрвеня, Позірк. З пачатку 2024 года аб’ём кантрабанды цыгарэт, перахопленых літоўскімі памежнікамі, паменшыўся амаль у два разы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы гэтай балтыйскай дзяржавы (САДМ).
Падкрэсліваецца, што зніжэнне паказчыкаў адбылося ў асноўным дзякуючы ўстаноўцы загароды і сістэм назірання на мяжы з Беларуссю, а таксама закрыццю часткі пунктаў пропуску.
У выніку, як заяўляецца, “кантрабандысты ўсё часцей спрабуюць пераправіць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі па паветры”.
“Са студзеня да траўня гэтага года памежнікі перахапілі больш за 587 тыс. пачкаў цыгарэт. У 2023 годзе за той жа перыяд гэты паказчык склаў больш за 1.1 млн пачкаў цыгарэт”, — удакладняе ведамства.
Адзначаецца, што ў лютым 2023 года “ў мэтах спынення кантрабанды па чыгунцы з Беларусі” літоўскі бок прыпыніў працу чыгуначнага кантрольна-прапускнога пункта Стасілас (з беларускага боку — Беняконі). З тых часоў “грузавыя цягнікі з Беларусі праходзяць толькі праз КПП Кяна (Гудагай), дзе ўсталяваная сістэма рэнтгенаўскага кантролю”.
Закрыццё 18 жніўня 2023 года пунктаў пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), а з 1 сакавіка 2024-га Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка) у сваю чаргу пацягнула перанакіраванне аўтатранспарту на абсталяваныя рэнтгенаўскімі ўстаноўкамі памежпераходы, што таксама прывяло да “значнага скарачэння колькасці кантрабандных цыгарэт, перахопленых памежнікамі”.
Ведамства звяртае ўвагу, што кантрабандыстам таксама стала “значна складаней весці сваю незаконную дзейнасць” дзякуючы ўстаноўцы на мяжы з Беларуссю фізічнага бар’ера, у выніку гэтага яны ўсё часцей выкарыстоўваюць для дастаўкі цыгарэт у Літву грузавыя беспілотнікі і метэазонды.
“Са студзеня да траўня 2024 года памежнікі выявілі 76 такіх выпадкаў (у параўнанні з 25 за той жа перыяд мінулага года), — канстатуе памежная служба. — Для транспарціроўкі цыгарэт сталі выкарыстоўваць больш магутныя беспілотнікі, якія дазваляюць перавозіць вялікія партыі на вялікія адлегласці”.
Таксама САДМ зафіксаваў 19 выпадкаў запуску метэаралагічных шароў з кантрабандай. У 2022 годзе такіх выпадкаў не фіксавалася, у 2023-м іх было ўсяго 3.
“Агулам у 2024 годзе памежнікі перахапілі 184 тыс. пачкаў цыгарэт, перапраўленых па паветры”, — гаворыцца ў паведамленні.
САДМ назваў перапраўку кантрабанды па рэках Нёман і Нерыс “яшчэ адным папулярным спосабам”. Удакладняецца, што ў такіх выпадках тавар скідаюць у раку на беларускім беразе з разлікам на тое, што плынь вынесе яго на літоўскі бок. “У 2024 годзе выяўлена 20 такіх выпадкаў (24 за аналагічны перыяд мінулага года). Такім спосабам сёлета спрабавалі пераправіць амаль 26 тыс. пачкаў цыгарэт”, — адзначае ведамства.
Паводле ацэнкі памежнай службы, узровень кантрабанды і незаконнай перавозкі тавараў у Літву застаецца высокім.
“Перапоўнены беларускі рынак тытунёвых вырабаў, вялікая розніца ў цэнах на цыгарэты ў Літве і Беларусі прыводзяць да інтэнсіўнасці кантрабанды. Тыя, хто займаецца гэтай дзейнасцю, таксама атрымліваюць адносна хуткі прыбытак ад продажу нелегальных цыгарэт”, — падкрэсліваецца ў паведамленні САДМ.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка