Кіраўнік МЗС Кубы адзначыў падтрымку Беларусі ў асуджэнні блакады ЗША
10 чэрвеня, Позірк. “Высокі ўзровень узаемных стасункаў” канстатаваў міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес на сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам 10 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе (РФ) на палях пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін БРІКС+, паведамляе кубінскае агенцтва Prensa Latina.
Кіраўнік кубінскай дыпламатыі адзначыў “падтрымку Мінскам Гаваны ў асуджэнні эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, якая праводзіцца Злучанымі Штатамі супраць карыбскай краіны на працягу больш за шэсць дзесяцігоддзяў і ўзмацнілася ў апошнія гады”.
Асобна Радрыгес вітаў той факт, што дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі 30 траўня выступілі з патрабаваннем выключыць Кубу з амерыканскага спіса краін, якія спансуюць тэрарызм.
“На сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам мы адзначылі прагрэс, дасягнуты ў многіх галінах нашых двухбаковых стасункаў. Я выказаў гатоўнасць Кубы працягваць пашыраць эканамічныя, гандлёвыя і кааперацыйныя сувязі”, — напісаў па выніках перамоў Радрыгес на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У апошні час Мінск і Гавана актывізавалі супрацу ў вайсковай сферы. 8 красавіка ў беларускай сталіцы знаходзілася кубінская вайсковая дэлегацыя на чале з камандуючым СПА і ВПС генералам Марыё Эрнэста Радрыгесам Пеньярандай.
20 сакавіка Мінаброны Беларусі паведаміла пра перамовы начальніка Генеральнага штаба УС Віктара Гулевіча (адпраўлены ў адстаўку 10 траўня) з міністрам Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы Альвара Лопесам М’ерай і начальнікам Генштаба гэтай краіны Раберта Легра Саталонга.
Напрыканцы студзеня міністр абароны Віктар Хрэнін падчас візіту ў гэтую краіну Карыбскага басейна правёў перамовы з кубінскім калегам, на якіх сярод іншага абмяркоўвалася ўзаемадзеянне і міжнародная абстаноўка. Па выніках сустрэчы яны падпісалі дакументы аб двухбаковай вайсковай супрацы.
15 красавіка Аляксандр Лукашэнка працягнуў на два гады дзейны механізм паставак лекаў з Кубы ў абмен на беларускія тавары.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка