Мінск 08:15

Беларусь працягвае купляць на знешніх рынках больш, чым прадаваць

Ілюстрацыйнае фота: МТЗ

10 чэрвеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — красавік 2024 года склаў 31 млрд 383,4 млн долараў — на 3,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (30 млрд 442,3 млн), сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.

Экспарт склаў 15 млрд 614,5 млн долараў (15 млрд 294,6 млн; +2,1%), імпарт — 15 млрд 768,9 млн (15 млрд 147,8 млн). Адмоўнае сальда склалася на ўзроўні 154,3 млн долараў (годам раней было дадатным — 146,8 млн).

У студзені — сакавіку сальда таксама было адмоўным (-96,1 млн). Такім чынам, за красавік яно павялічылася на 58,2 млн долараў.

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 26 млрд 764,5 млн долараў (25 млрд 780,7 млн; +3,8%): экспарт — 12 млрд 836,4 млн (12 млрд 475 млн; +2,9%); імпарт — 13 млрд 928,1 млн (13 млрд 305,7 млн; +4,7%); адмоўнае сальда — 1 млрд 91,7 млн (-830,7 млн; +31,4%).

Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 4 млрд 618,9 млн долараў (4 млрд 661,6 млн; -0,9%): экспарт — 2 млрд 778,1 млн (2 млрд 819,6 млн; -1,5%); імпарт — 1 млрд 840,8 млн (1 млрд 842,1 млн; -0,1%); дадатнае сальда — 937,4 млн (977,5 млн; -4,1%).

Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 7,6%.

Паводле інфармацыі Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2023 год склаў 95 млрд 259,4 млн долараў — на 6,8% больш, чым за 2022 год (89 млрд 166,8 млн): экспарт — 47,87 млрд 701,7 млн долараў (+2,1%; 46 млрд 877,6 млн), імпарт — 47 млрд 389,3 млн (+12,1%; 42 млрд 289,2 млн).

Дадатнае сальда склала 480,7 млн долараў — у 9,55 раза менш, чым было па выніках 2022-га (4 млрд 588,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаўся на ўзроўні 81 млрд 88,7 млн долараў (+8,3% да 2022-га, калі было 74 млрд 903,1 млн): экспарт — 39 млрд 366,2 млн (+4,6%; 37 млрд 644,1 млн); імпарт — 47 млрд 722,5 млн (+12%; 37,259 млрд); адмоўнае сальда — 2 млрд 356,3 млн (было дадатным — 385,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг склаў 14 млрд 170,1 млн долараў (-0,7%; 14 млрд 263,7 млн): экспарт — 8 млрд 503,8 млн (-7,9%; 9 млрд 233,5 млн); імпарт — 5 млрд 666,8 млн (+12,7%; 5 млрд 30,2 млн); дадатнае сальда — 2,837 млрд (-32,5%; 4 млрд 203,3 млн).

Падзяліцца: