Улады могуць “сумленна і прыстойна” правесці выбары прэзідэнта ў 2025 годзе, сцвярджае Лукашэнка
11 чэрвеня, Позірк. Прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе павінны быць праведзеныя так, “каб камар носа не падтачыў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня, прымаючы з дакладам старшыню Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенку.
“Няма ніякай неабходнасці (як гэта было і ў мінулыя гады) ціснуць, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваць, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Мы сумленна і прыстойна здольныя правесці гэтыя выбары”.
Ён даручыў правесці выбары “годна”, каб “не пакрыўдзіць людзей”.
У сваю чаргу Карпенка зазначыў, што да прэзідэнцкіх выбараў “не трэба нейкім чынам мяняць выбарчае заканадаўства”, паколькі яно было “адпрацаванае ў адзіны дзень галасавання” (выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў прайшлі 25 лютага — упершыню ў адзін дзень).
Лукашэнка таксама выказаўся наконт нядаўніх выбараў у Каардынацыйную раду: “З амаль 7 мільёнаў галасуючых у іх ажно 6 тысяч узялі ўдзел у галасаванні” (на выбарах у КР трэцяга складу 25–27 траўня прагаласавала 6.723 чалавекі).
5 чэрвеня Карпенка заяўляў, што ў пытанні правядзення выбараў 2025 года ЦВК “шчыльна ўзаемадзейнічае” з усімі міністэрствамі і ведамствамі сілавога блока “ў рамках іх кампетэнцыі” — для гарантавання бяспекі.
Чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
Шостыя прэзідэнцкія выбары адбыліся 9 жніўня 2020 года. Відавочныя парушэнні і фальсіфікацыя вынікаў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама дзеянні сілавікоў выклікалі найбольш маштабныя ў гісторыі краіны пратэсты, за якімі рушылі ўслед масавыя рэпрэсіі, якія працягваюцца дагэтуль.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка