Пагрозы Літве з боку прадстаўніка Савета бяспекі Беларусі кажуць пра ўплыў санкцый — Аўштравічус
29 кастрычніка, Позірк. Фактычныя пагрозы, якія прагучалі на адрас Вільнюса з боку першага намесніка дзяржсакратара беларускага Савета бяспекі Паўла Муравейкі, кажуць пра тое, што “санкцыі працуюць”, заявіў 29 кастрычніка ў каментарыі “Позірку” дэпутат Еўрапейскага парламента ад Літвы і пастаянны дакладчык па Беларусі Пятрас Аўштравічус.
“[Гэта значыць, што] абмежаванні маюць уплыў на эканамічныя і фінансавыя вынікі дзяржаўнага бюджэту Беларусі. Гэта добра”, — сказаў ён.
Разам з тым, паводле яго слоў, трэба разумець, што “Мінск сам сабой, магчыма, і не ўяўляе ваеннай пагрозы або рызыкі, але ён усё ж такі грае ў больш шырокім плане пад музыку з Крамля, з Масквы”, а гэта значыць , што ўсе пагрозы “мусяць аналізавацца, павінны прымацца рашэнні”.
“У Літве мы робім усё магчымае, умацоўваем сваю абароназдольнасць, — падкрэсліў еўрапарламентарый. — Галоўнае, што ёсць поўнае партнёрства з нашымі партнёрамі і з НАТО, і з Еўрасаюза, і гэта толькі пачатак. Таму замахнуцца ўвогуле на Захад, а Літва — частка Захаду — гэта вельмі рызыкоўна, нават для Аляксандра Рыгоравіча з яго генераламі і гэтак далей. Бо адказ быў бы, я б сказаў, непрапарцыйна суровы для тых, хто паспрабаваў бы гэта зрабіць”.
“Такія выказванні паказваюць, што маюцца розныя ястрабы і ў Мінску, і ў Маскве, якія імкнуцца правакаваць, задаваць вышэй тон, ствараць напружанне. Але яны павінны ведаць, што мы гатовыя да адказу. І гэта будзе не адказ Вільнюса ці Рыгі, гэта будзе адказ з Бруселя і Вашынгтона. Таму варта добра падумаць, ці не страшна нават думаць перасягнуць мяжу”, — дадаў Аўштравічус.
У спецыяльным выпуску выдання “Вячэрні Мінск” за 24 кастрычніка былі апублікаваныя вытрымкі выступлення Муравейкі на ідэалагічным семінары, арганізаваным Мінгарвыканкамам.
“Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу. Паводле ўсіх норм міжнароднага права такі крок адносіцца да эканамічнай агрэсіі, — заявіў чыноўнік. — З пункту гледжання банальнай логікі мы маем усе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас калідор сілай зброі. І ў іншых бы ўмовах нас бы ніхто ў свеце не асудзіў, смею меркаваць. Але не ў цяперашніх, калі на краіну робіцца беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду”.
Санкцыі краін Захаду “і іх саюзнікаў” у дачыненні да Беларусі прадстаўнік Савета бяспекі назваў праявай “звычайнай нядобрасумленнай канкурэнцыі”, захопам “заваяванага месца на сусветных рынках” і жаданнем даць “прэферэнцыі сваім вытворцам”.
Беларуская эканоміка, сцвярджае ён, “даказала сваю ўстойлівасць” у гэтых умовах. Разам з тым Муравейка прызнаў, што “санкцыйная палітыка зрабіла негатыўны ўплыў на функцыянаванне пэўных фінансавых сістэм”, напрыклад, абцяжарыла “правядзенне транзакцый у доларах ЗША і еўра”.
На пачатку 2022 года Літоўская чыгунка паводле рашэння ўрада краіны скасавала дамову з “Беларуськаліем”, які трапіў пад санкцыі, на транзіт мінеральных угнаенняў, паколькі Вільнюс палічыў яе не адпаведнай нацыянальным інтарэсам.
У чэрвені таго ж года Літва праз санкцыі ЕС забараніла транзіт большасці тавараў у Калінінградскую вобласць Расіі, які ішоў з асноўнай часткі РФ праз Беларусь.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка