За хабар затрыманы адзін з кіраўнікоў БЧ, у яго знойдзена больш за 3 млн долараў — МУС
13 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні за хабар аднаго з кіраўнікоў Беларускай чыгункі паведаміла 13 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікамі ГУБАЗіК выкрыта карупцыйная схема, якую “стварыў і курыраваў адзін з кіраўнікоў БЧ”.
Хабары за лабіраванне інтарэсаў камерцыйных структур, сцвярджае МУС, насілі сістэмны характар.
“Устаноўлена, што службовая асоба толькі ў выніку некалькіх сустрэч атрымала <…> у выглядзе хабару больш за 300 тыс. долараў”, — паведамляецца ў відэароліку, размешчаным на ютуб-канале ведамства.
Падчас вобыскаў у загарадным доме фігуранта было знойдзена больш за 3 млн долараў.
Следчым камітэтам адкрыта крымінальную вытворчасць паводле ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), які прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
3 чэрвеня нефармальная “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” са спасылкай на свае крыніцы паведамляла пра затрыманне за карупцыю намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба.
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+