Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 10 чалавек
14 чэрвеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус атрымалі:
- Таццяна Ліннік — 2 года пазбаўлення волі (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса);
- Сяргей Бельскі — 2,5 года пазбаўлення волі (арт. 368);
- Дзмітрый Давыдаў — 2 года пазбаўлення волі (арт. 367);
- Фёдар Маторын — 3,5 года абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу (арт. 367);
- Васіль Кавалёў — тэрмін невядомы (арт. 369, 3691);
- Дзмітрый Данільчык — 1 год пазбаўлення волі (арт. 368, 369);
- Сяргей Гняўко — 4,5 года пазбаўлення волі (арт. 368);
- Уладзімір Кароткі — 2 гады пазбаўлення волі (арт. 370);
- Андрэй Бурдзеня — узяты пад варту (арт. 130, 367, 368, 369);
- Мікалай Хіла — узяты пад варту (арт. 368).
Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед, неадкладна вызваліць іх ды іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі ў краіне, а таксама скасаваць дыфамацыйныя артыкулы.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Human Constanta, Lawtrend.
Цяпер у Беларусі 1.407 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- арт. 370 — знявага дзяржаўных сімвалаў;
- арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка