Лукашэнка жадае дапамагчы Кітаю з глабальнай бяспекай і развіццём цывілізацыі
15 чэрвеня, Позірк. Мінск імкнецца да “шчыльнай супрацы па ажыццяўленні ініцыятыў Пекіна ў галіне глабальнай бяспекі, развіцця цывілізацыі” і іншых сферах, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 15 чэрвеня старшыню КНР Сі Цзіньпіна з 71-годдзем.
“У Беларусі з захапленнем назіраюць за поспехамі Кітая як ва ўнутранай палітыцы, так і на міжнароднай арэне, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Без сумневу, яны сталі магчымыя дзякуючы вашаму эфектыўнаму кіраўніцтву, паслядоўнай рэалізацыі вашых ідэй, скіраваных на пабудову супольнасці адзінага лёсу чалавецтва”.
Лукашэнка падзякаваў кітайскаму кіраўніку за “асабістую ўвагу і намаганні, накіраваныя на сталае ўмацаванне стасункаў усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства” паміж дзвюма краінамі, асабліва за падтрымку і дапамогу Беларусі на шляху далучэння да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС+. На саміце ШАС 4 ліпеня ў Астане (Казахстан) ён спадзяецца сустрэцца са старшынёй КНР.
Адметна, што пра ініцыятывы глабальнай бяспекі Лукашэнка, які дапамагае Расіі ў развязанай ёю вайне супраць Украіны, кажа Сі Цзіньпіну, які можа пайсці на падпарадкаванне Тайваня ваенным шляхам.
Летась Лукашэнка двойчы наведваў Кітай і сустракаўся з кіраўніком КНР. Першы візіт адбыўся 28 лютага — 2 сакавіка, другі — 3–4 снежня. Абодва разы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, у тым ліку звязаных з эканомікай, міжнароднымі стасункамі.
Сёлета напрыканцы траўня Пекін наведвала беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай — для “ўмацавання палітычнага ўзаемадаверу і практычнай супрацы”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка