У Польшчы пасля выхаду з-пад папярэдняга арышту зніклі абвінавачаныя ў шпіянажы, сярод іх беларуска — СМІ
17 чэрвеня, Позірк. Тры чалавекі, якіх польскі суд прызнаў вінаватымі ў шпіянажы на карысць Расіі, зніклі з поля зроку ўладаў пасля выхаду з-пад папярэдняга арышту, сярод іх — беларуска, паведамляе выданне Rzeczpospolita.
Люблінскі акруговы суд 19 снежня 2023 года вынес прыгавор 14 іншаземцам, абвінавачаным у шпіянажы на карысць Расіі.
Абвінавачаны Арцём А. атрымаў самы працяглы тэрмін — шэсць гадоў пазбаўлення волі, абвінавачаная Марыя М. (беларуска) — найменшае пакаранне — год і месяц пазбаўлення волі.
Беларуску суд абвінаваціў у тым, што яна дазволіла выкарыстоўваць свой банкаўскі рахунак для пералічэння грошай за выкананыя “заданні”, а таксама дапамагала расклейваць антыўкраінскія ўлёткі. Да арышту яна вучылася ў Варшаве.
Паводле даных польскага выдання, у дачыненні да беларускіх і дваіх украінцаў суд прыняў рашэнне аб спыненні папярэдняга арышту, бо яны прабылі пад вартай з сакавіка 2023 года і адбылі большую частку тэрміну пакарання.
Далей ім па рашэнні суда было загадана з’явіцца для адбывання пакарання, аднак фігуранты, паводле інфармацыі СМІ, гэтага не зрабілі.
Адзначаецца, што грамадзянка Беларусі падала заяву аб умоўна-датэрміновым вызваленні, але не прыйшла ў варшаўскі суд, які павінен быў прыняць рашэнне. Прынята таксама рашэнне аб яе затрыманні і адпраўцы для адбывання пакарання.
Выданне “Медыязона” адзначае, што Марыя М. актыўная ў сацсетках, 16 чэрвеня яна апублікавала фота з мастацкай галерэі Zachęta у Варшаве.
Як паведаміў выданню прэс-сакратар міністра — каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі, сёлета на волю выйдуць некаторыя фігуранты справы, пасля чаго іх адразу ж дэпартуюць.
У абвінаваўчым заключэнні суда, як адзначае выданне, было ўказана, што большасць членаў шпіёнскай сеткі былі завербаваныя ва Украіне, яны прыбылі ў Польшчу як бежанцы. Усяго ў групе было 13 грамадзян гэтай краіны.
Раней паведамлялася, што лідарам гурта быў мужчына, які “аддаваў загады праз расійскі мэсенджар Telegram”. Размова ішла, у прыватнасці, аб маніторынгу крытычна важнай інфраструктуры: міжнароднага аэрапорта Жэшув-Ясенка, ваенна-марскога порта ў Гдыні, чыгуначнай станцыі ў Жэшуве, пагранічных пераходаў з Украінай і ключавых чыгуначных шляхоў, па якіх ва Украіну дастаўлялася зброя і гуманітар. Лідар групы нібыта планаваў пусціць пад адхон цягнік з ваенным транспартам, за што прапанаваў 10 тыс. долараў.
10 траўня стала вядома, што міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк падрыхтаваў законапраект аб стварэнні канстытуцыйнай камісіі па расследаванні ўплыву Беларусі і Расіі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка