Мінск 17:10

У Беларусі пачалася раптоўная праверка войскаў

Фота: прэс-служба Мінабароны

21 чэрвеня, Позірк. Раптоўная праверка гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей Узброеных сіл “да выканання задач па прызначэнні” пачалася 21 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

“Да праверкі прыцягваюцца вайсковыя часці і падраздзяленні аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, ракетных войскаў і артылерыі, ВПС і войскаў СПА, — гаворыцца ў паведамленні. — На першым этапе будуць адпрацаваныя пытанні аператыўнага заняцця вызначаных раёнаў, падрыхтоўкі іх у інжынерным плане, арганізацыі аховы і абароны, заступлення на баявое дзяжурства”.

Пазней войскам трэба выканаць навучальна-баявыя задачы.

Праверка праводзіцца на палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Напярэдадні Дзяржпагранкамітэт заявіў, што Украіна канцэнтруе цяжкае ўзбраенне на мяжы з Беларуссю.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

Абарона мяжы з Беларуссю нарошчваецца, але правакацыі ў гэтым няма — памежная служба Украіны

21 чэрвеня, Позірк. Украіна сапраўды нарошчвае абарончыя фартыфікацыі на мяжы з Беларуссю, але правакацыі ў гэтым няма, заявіў 20 чэрвеня сайту навін New Voice спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка. Такім чынам прадстаўнік ведамства пракаментаваў абнародаваную ў той жа дзень …
Падзяліцца: