Мінск 17:56

Польшча разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пераходаў на мяжы з Беларуссю

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

22 чэрвеня, Позірк. У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў”, — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі 22 чэрвеня ў эфіры тэлеканала TVN24.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць медыя Business Insider, зараз вывучаецца пытанне таго, як гэта адаб’ецца на польскай эканоміцы.

Пра функцыянаванне пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю чыноўнік выказаўся ў кантэксце міграцыйнага крызісу. Ён спаслаўся на досвед Фінляндыі, якая спыніла плынь нелегальных мігрантаў, цалкам закрыўшы мяжу з Расіяй.

Зараз на мяжы працуе два пункты пропуску: для пасажырскіх перавозак — Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст), для грузавых — Кукурыкі (Казловічы). Рух у аўтамабільным пункце пропуску Кузніца-Беластоцкая (Брузгі) быў спынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, Баброўнікі (Бераставіца) — 10 лютага 2023-га (пасля асуджэння рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэя Пачобута на 8 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе).

Міграцыйны крызіс, які цягнецца з вясны 2021 года, Варшава, Рыга і Вільнюс называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве. Ад пачатку гэтага года суседнія краіны ЕС спынілі 22,1 тыс. спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі, у тым ліку Польшча —19,3 тыс.

6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітака, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.

13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы распачала дзеянне буферная зона. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.

Дуда абмяркуе з Сі Цзіньпінам праблемы праз крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі

22 чэрвеня, Позірк. Звязаныя з міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы праблемы мае намер абмеркаваць са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які 22–26 чэрвеня наведвае Кітай. На брыфінгу перад вылетам палітык заявіў, што "найбольш важнымі элементамі візіту з'яўляюцца бяспека і …
Падзяліцца: