Дуда паведаміў Сі Цзіньпіну аб праблемах праз “гібрыдную атаку” на Польшчу з боку Беларусі
24 чэрвеня, Позірк. Праблемы, звязаныя з “ціскам, гібрыднай атакай”, якую “беларускія ўлады праводзяць на польскай мяжы з 2021 года”, былі закранутыя на перамовах дэлегацый Польшчы і Кітая і падчас асобнай гутаркі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, паведаміў журналістам 24 чэрвеня ў Пекіне польскі прэзідэнт Анджэй Дуда.
Паводле слоў палітыка, ён “падрабязна абмеркаваў сітуацыю” з кітайскім лідарам, паведаміў аб праблемах трансгранічнага руху, якія ўзніклі праз “негатыўнае стаўленне беларускіх уладаў”.
“Я таксама праінфармаваў спадара прэзідэнта пра трагедыю, якая напаткала нас, — гібель польскага вайскоўца на мяжы, пра тое, які глыбокі шок яна выклікала ў польскім грамадстве, — сказаў Дуда. — З часоў Другой сусветнай вайны гэта першы вайсковец, які загінуў, абараняючы польскую мяжу”.
Усё больш агрэсіўныя дзеянні супраць Польшчы, адзначыў ён, выклікаюць “ўзмацненне жорсткасці пазіцыі грамадства па пытаннях, звязаных з мяжой, а таксама яе перасячэннем”. “Відавочна, гэта мае свае наступствы і ў тым, што ўвогуле тычыцца магчымасці рэалізацыі прыгранічнага руху. Я прадставіў прэзідэнту вельмі негатыўнае стаўленне [грамадства] да таго, што рэалізуюць беларускія ўлады ў гэтым аспекце”, — заявіў палітык.
Пра намер абмеркаваць з Сі Цзіньпінам наступствы міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы Дуда заяўляў 22 чэрвеня, перад вылетам у Кітай. Ён увязаў гэтую праблему з эканомікай, патлумачыўшы, што праз сітуацыю на мяжы сутыкаецца з абмежаваннямі адзін з чыгуначных маршрутаў дастаўкі кітайскіх тавараў у Еўропу — той, які праходзіць праз Беларусь.
Ад пачатку года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі 22.450 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі, у тым ліку Польшча — 19.707.
Міграцыйны крызіс, які цягнецца з вясны 2021 года, Варшава, Рыга і Вільнюс называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітака, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы распачала дзеянне буферная зона. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка