Мінск 02:25

Лукашэнка папрасіў дапамогі Кітая ў будаўніцтве музея гісторыі

Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

25 чэрвеня, Позірк. Аб прапанове пабудаваць у Беларусі “з удзелам кітайскіх спецыялістаў яшчэ адзін знакавы аб’ект” паведаміў Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хао Пінам і прадстаўнікамі кітайскіх ВНУ.

“Мы з вамі хочам дамовіцца аб тым, каб вы нам дапамаглі, асабліва пры планаванні архітэктуры, пабудаваць падобны на кітайскі музей гісторыі Беларусі. Мы ўжо з вашымі спецыялістамі супрацоўнічаем. Гэта будзе зусім побач. Ён упрыгожыць наш Мінск”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Зараз, нагадаў ён, за кошт кітайскіх рэсурсаў у Мінску ўзводзяцца Нацыянальны стадыён і 50-метровы плавальны басейн. “Сёлета мы скончым гэтае будаўніцтва”, — сказаў Лукашэнка.

“Гэта значыць, задумы ў нас прыстойныя. І ў эканоміцы, і ў палітыцы. Мы заўсёды будзем для вас надзейнымі сябрамі”, — дадаў ён.

Паводле яго слоў, неабходна “як мага хутчэй” рэалізаваць праект будаўніцтва спартыўнага цэнтра пры Пекінскім універсітэце, пра што “бакі дамовіліся <…> у снежні 2023 года”.

“Я перакананы, што знайду час, каб яшчэ раз прыехаць да вас і прадставіць беларускі спорт, у тым ліку і хакей, на больш высокім узроўні. Мы хочам з вамі супрацоўнічаць. Мы хочам, каб кітайцы гулялі ў хакей на ўзроўні сусветных каманд, хоць вы ўжо пачалі гэтым займацца вельмі сур’ёзна, удзельнічаеце ў КХЛ. Мы разам гуляем з вамі ў гэтай [расійскай] лізе”, — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка распарадзіўся завяршыць да канца 2024 года будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна

5 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўстанавіў "максімальны тэрмін заканчэння будаўніцтва" буйных спартыўных аб'ектаў у Мінску. Адпаведны ўказ ён падпісаў 5 кастрычніка, паведамляе яго прэс-служба. Гаворка ідзе пра Нацыянальны футбольны стадыён і 50-метровы басейн, які адпавядае міжнародным стандартам. Будаўніцтва аб'ектаў павінна завяршыцца да …
Падзяліцца: