Мінск 23:03

Барэль на сустрэчы з Ціханоўскай пацвердзіў салідарнасць ЕС з усімі, хто “змагаецца за свабодную Беларусь”

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

25 чэрвеня, Позірк. Удзячнасць за працу дэмакратычных сіл выказаў Святлане Ціханоўскай падчас сустрэчы ў Бруселі 25 чэрвеня вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

“Пацвярджаю салідарнасць і падтрымку ЕС усіх, хто змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь”, — напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

Ціханоўская, каментуючы сустрэчу з Барэлем, адзначыла яго салідарнасць з дэмсіламі.

“Беларусь была, ёсць і будзе на парадку дня ЕС, а будучыня Беларусі — у Еўропе”, — прыводзіць дэмлідар словы вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза.

“Не магу з гэтым не пагадзіцца. Еўропа — гэта тое месца, якому мы належым, і мы проста хочам вярнуцца дадому”, — заявіла палітык.

25 чэрвеня ў Бруселі прайшло трэцяе пасяджэнне кансультатыўнай групы Еўрасаюза і беларускіх дэмакратычных сіл.

На пасяджэнні кансультатыўнай групы абмяркоўвалася палітычная сітуацыя ў Беларусі, правы чалавека і прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, падтрымка афіцыйным Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны, праблема палітвязняў, пытанні легалізацыі і мабільнасці беларусаў і інш.

Падзяліцца: