МЗС Літвы ўручыў ноту пратэсту Беларусі з-за выказванняў генерала Муравейкі (дапоўнена)
30 кастрычніка, Позірк. Міністэрства замежных спраў Літвы 30 кастрычніка ўручыла ноту часоваму паверанаму ў справах Беларусі Яраславу Хмылю, у якой выказаны “рашучы пратэст супраць выступлення першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Паўла Муравейкі, апублікаванага ў выданні “Вячэрні Мінск” 24 кастрычніка”.
У паведамленні МЗС Літвы ўказваецца, што заявы чыноўніка “могуць быць расцэнены як адкрытая пагроза нападу на Літву і зусім непрымальныя”.
Ведамства запатрабавала ад Беларусі “неадкладна даць афіцыйнае тлумачэнне” сказанаму, а таксама нагадала, што Літва “прыме ўсе магчымыя меры для забеспячэння бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”.
Вільнюс падкрэсліў, што падобныя заявы могуць быць расцэнены як “адкрытая пагроза нападу на Літву і зусім непрымальныя”.
Як паведамлялася, у выданні былі апублікаваны вытрымкі выступлення Муравейкі на ідэалагічным семінары, арганізаваным Мінгарвыканкамам. Ён заявіў, што Беларусь “мае ўсе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас калідор [праз Літву] сілай зброі”, таму што “Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу”.
“Па ўсіх нормах міжнароднага права такі крок адносіцца да эканамічнай агрэсіі”, — лічыць прадстаўнік Савета бяспекі.
На яго думку, “у іншых бы ўмовах нас бы ніхто ў свеце не асудзіў, смею выказаць здагадку, але не ў цяперашніх, калі на краіну аказваецца беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду”.
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плана па эндапратэзаванняхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка