Па адмене роўмінгу ў СД вядуцца перамовы з беларускімі аператарамі — віцэ-прэм’ер РФ
28 чэрвеня, Позірк. Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй плануецца адмяніць да канца года, заявіў 28 чэрвеня віцэ-прэм’ер урада РФ Дзмітрый Чарнышэнка.
Паводле яго слоў, якія перадаюць “Известия”, расійскія аператары “ўжо пацвердзілі гатоўнасць адмены роўмінгу”, зараз вядуцца перамовы з беларускімі аператарамі.
“Мы плануем, як нам прэзідэнты даручылі. Да канца года гэта (адмена роўмінгу. — “Позiрк”.) адбудзецца”, — падкрэсліў чыноўнік.
Пра тое, што пытанне зніжэння кошту або адмены роўмінгу на перадачу даных у мабільных сетках Беларусі і РФ можа быць вырашана “найбліжэйшым часам”, паведаміў 7 чэрвеня на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
“Справа найперш за адказам беларускіх аператараў, расійскія аператары частку свайго шляху ўжо заўважна прайшлі. Перакананы ў тым, што напярэдадні пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, як і Вышэйшага дзяржсавета ў лістападзе — снежні, мы пачуем ад аператараў, якія забяспечваюць нашу сувязь, інтэрнет-трафік, што пытанне вырашана. Веру, што так будзе”, — сказаў ён.
Паводле слоў Мезенцава, за апошні час расійскія і беларускія аператары “змаглі прыйсці да зніжэння кошту хвіліны размовы па розных фарматах тарыфу ў 26 разоў”.
Рэзалюцыя Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб адмене роўмінгу была прынята 30 чэрвеня 2017 года. Пытанне ўзаемнай адмены роўмінгу абмяркоўвалася больш за восем гадоў.
У мінулым годзе расійскі бок паведамляў аб намеры краін адмяніць роўмінг з 1 красавіка, але ў той дзень была адменена толькі аплата ўваходзячых званкоў.
9 лістапада 2023 года на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька назваў “нікчэмным насамрэч пытаннем” адмену роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве.
“Інтэграцыя ў нас ідзе імкліва, вельмі магутна, [роўмінг] адменіцца з часам, – сказаў Давыдзька. – Але пакуль неабходна гэтыя вось капеечкі неяк плаціць. Гэта неістотна і па вялікім рахунку не ўплывае ні на якія бюджэты вяшчаючых кампаній, ні на бюджэты асобнага чалавека”.
Аб планаванай адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 мая пасля перагавораў у Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+