Затрыманы пасля дыверсіі ў Мачулішчах Мікалай Швец і яшчэ чатыры грамадзяніны Украіны перададзеныя Кіеву (дапоўнена)
28 чэрвеня, Позірк. Пяць грамадзян Украіны, у тым ліку затрыманы пасля дыверсіі на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён) Мікалай Швец, перададзеныя Кіеву, вынікае з публікацыі кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака ў яго тэлеграм-канале.
Пост Ермака прысвечаны вяртанню “яшчэ 10 чалавек з расійскага палону”.
“Гэта грамадзянскія, якіх захапілі расіяне”, — гаворыцца ў рэлізе.
Пяць грамадзян Украіны, якія ўтрымліваліся ў беларускіх месцах пазбаўлення волі, згаданыя ў ліку ваеннапалонных як “пяць грамадзянскіх, захопленых на тэрыторыі Беларусі”.
Акрамя Швеца гэта Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава.
“Яны ўжо дома. Гэта вялікая радасць”, — напісаў Ярмак.
Ён адзначыў намаганні Ватыкана ў вызваленні людзей.
Захаранка, Купрыенка і Ганчарэнка згадваліся праваабарончым цэнтрам “Вясна” сярод сямі грамадзян Украіны, асуджаных паводле арт. 358 (шпіянаж) і 3581 (агентурная дзейнасць) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
44-гадовая Захаранка — прадпрымальнік. У ліпені 2023 года жыхарка Чарнігава знікла на шляху ў Мазыр, дзе жыве яе сястра. Высветлілася, што яе затрымалі і абвінавацілі па першай з названых артыкулаў. Разам з ёй судзілі Ларысу Крупу. Працэс над жанчынамі, паводле звестак праваабаронцаў, пачаўся 15 лютага 2024 года ў Гомельскім абласным судзе. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Як мяркуецца, 5 сакавіка ў закрытым рэжыме Захаранка была прыгавораная да 9 гадоў пазбаўлення волі, у яе канфіскавалі мікрааўтобус. Адбывала пакаранне ў жаночай гомельскай папраўчай калоніі № 4.
Крупу абвінавацілі ў неданясенні аб злачынстве (арт. 406 КК) і аштрафавалі.
Купрыенка, якому цяпер 56 гадоў, праходзіў па арт. 3581. Гомельскі аблсуд 9 сакавіка 2023 года прыгаварыў яго да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па гэтай жа справе асуджаныя мясцовыя жыхары Тарас Мачынскі (10 гадоў пазбаўлення волі, палітвязень) і Дзмітрый Салавянчык (аштрафаваны і вызвалены, быў прызнаны палітвязнем).
Купрыенка адбываў пакаранне ў ПК № 3 (Віцьба, Віцебскі раён).
30-гадовая Бруханава ў кастрычніку 2023 года была прыгавораная Брэсцкім аблсудам да 2,5 года пазбаўлення волі па арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Родам з Херсона. У 2016 годзе пераехала ў Беларусь, працавала перакладчыцай з кітайскай мовы. Затрыманая пры праходжанні беларускай мяжы летась 25 ліпеня. Адбывала тэрмін у ПК № 4.
Усе, акрамя Швеца і Ганчарэнкі, былі прызнаныя палітвязнямі.
Дыверсія ў Мачулішчах праведзена 26 лютага 2023 года. Тады ў выніку атакі беспілотнікаў быў выведзены са строю расійскі вайсковы самалёт А-50.
Першапачаткова адказнасць за яе ўзяло беларускае аб’яднанне былых сілавікоў ByPol, што дзейнічае за мяжой, — у рамках плана “Перамога”.
У ліпені 2023 года тагачасны прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў заявіў, што гэта была сумесная аперацыя ByPol і Службы бяспекі Украіны.
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк публічна прызнаў дачыненне ведамства да дыверсіі 25 сакавіка 2024 года.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка