ЕС пашырыў санкцыі ў дачыненні да Беларусі
29 чэрвеня, Позірк. Савет ЕС прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, вынікае з апублікаванага 29 чэрвеня паведамлення на сайце гэтага еўрапейскага органа.
Адзначаецца, што гэтыя меры дублююць санкцыі, якія ўжо ўведзены ў дачыненні да Расіі. Такім чынам, яны закліканы вырашыць праблему абыходу абмежаванняў, абумоўленую “высокай ступенню інтэграцыі паміж расійскай і беларускай эканомікамі”.
У сферы гандлю Савет ЕС “пашырае забарону на пастаўку тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, а таксама ўводзіць дадатковыя абмежаванні на экспарт прадукцыі, якая можа садзейнічаць умацаванню беларускага прамысловага патэнцыялу”. Акрамя таго, уводзяцца “дадатковыя абмежаванні на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій марскога суднаходства і прадметаў раскошы”.
“Што да імпарту, то будзе забаронены прамы ці ўскосны ўвоз, купля ці перадача золата і алмазаў з Беларусі, а таксама гелію, вугалю і мінеральных прадуктаў, уключаючы сырую нафту. Апошняя мера будзе дапоўнена новай забаронай на экспарт тавараў і тэхналогій, прыдатных для выкарыстання ў нафтаперапрацоўцы і звадкаванні прыроднага газу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Савет ЕС забараніў прадастаўляць “Беларусі, яе ўладам, дзяржорганам, арганізацыям, інстытутам, любым дзеючым ад іх імя або на іх загад фізічным і юрыдычным асобам” бухгалтарскія, аўдытарскія, юрыдычныя, рэкламныя, архітэктурныя, інжынерныя паслугі; паслугі па падатковым, дзелавым і кіраўнічым кансультаванні; паслугі ў галіне інфармацыйных тэхналогій, па сувязях з грамадскасцю, апытанні грамадскай думкі, даследаванні рынку, тэставанні прадукцыі і тэхнічным кантролі.
У сферы транспарту пашыраецца забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
Каб мінімізаваць рызыку абыходу санкцый, зарэгістраваным у ЕС кампаніям, якія належаць беларускім фізічным або юрыдычным асобам на 25% або больш, “павінна быць забаронена станавіцца аўтатранспартным прадпрыемствам або перавозіць тавары аўтатранспартам у саюзе, у тым ліку транзітам”.
Еўрапейскія экспарцёры павінны будуць прапісваць у будучых кантрактах пункт, які забараняе рээкспартаваць у Беларусь “стратэгічна важныя тавары і тэхналогіі, тактычную прадукцыю, агнястрэльную зброю і боепрыпасы”.
“Каб мінімізаваць рызыку абыходу [санкцый], ЕС забараняе транзіт праз тэрыторыю Беларусі тавараў і тэхналогій — падвойнага прызначэння; тых, якія могуць садзейнічаць ваенна-тэхнічнаму ўмацаванню або развіццю яе сектара абароны і бяспекі; прадукцыі, якая можа садзейнічаць умацаванню беларускага прамысловага патэнцыялу; тавараў і тэхналогій для авіяцыйнай ці касмічнай прамысловасці; зброі, якая экспартуецца з ЕС”, — адзначана ў паведамленні.
“Акрамя таго, каб супрацьдзейнічаць рээкспарту выяўленых ва Украіне тактычных тавараў ці тых, што маюць крытычнае значэнне для развіцця расійскіх вайсковых сістэм, было вырашана, што кампаніі Еўрасаюза, якія прадаюць такія тавары ў трэція краіны, павінны будуць укараніць механізмы комплекснай праверкі, здольныя выяўляць і ацэньваць рызыкі рээкспарту ў Расію і зніжаць іх”, — гаворыцца на сайце Савета ЕС.
Мацярынскія кампаніі ў краінах ЕС павінны будуць “прыкладаць усе намаганні, каб іх даччыныя кампаніі ў трэціх краінах не бралі ўдзел у дзейнасці, якая прыводзіць да наступстваў, якія гэтыя санкцыі закліканы прадухіліць”.
Чакаецца, што прававыя акты, звязаныя з новымі санкцыямі ў дачыненні да Беларусі, будуць апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС 30 чэрвеня.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка