Мінск 15:09

Лукашэнка анансаваў вызваленне сваіх “вельмі цяжкахворых” праціўнікаў

2 ліпеня, Позірк. Вызваленне з-за кратаў сваіх “вельмі цяжкахворых” праціўнікаў анансаваў Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасці 2 ліпеня.

Паведамленне пра гэта перадало расійскае інфармагенцтва ТАСС. Беларускія дзяржСМІ пакуль маўчаць.

Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна” на канец сёлетняга траўня, у месцах пазбаўлення волі ўтрымлівалася 16 чалавек з інваліднасцю, 91 — у цяжкім стане.

Вядома, што на анкалагічнае захворванне пакутуе асуджаны старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, вострая сардэчная недастатковасць у палітолага Аляксандра Фядуты.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: