Лукашэнка анансаваў вызваленне сваіх “вельмі цяжкахворых” праціўнікаў (дапоўнена)
2 ліпеня, Позірк. Вызваленне “сапраўды цяжкахворых” праціўнікаў улады анансаваў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе да Дня незалежнасці.
“Мы людзі і павінны дзейнічаць па-людску. Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя (як пра іх пішуць) нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах не вельмі аддаленых, якія ламалі, крышылі краіну ў 2020 годзе. Гэта сапраўды цяжка хворыя, у асноўным з ракавымі захворваннямі. Мы па-чалавечы падыходзім і ставімся да ўсіх. Чалавек, які трапіў у бяду, я лічу, не мае грамадзянства, і мы павінны ім дапамагаць. Таму што мы такія людзі — славяне. Мы не хочам войнаў, мы не хочам канфліктаў, але калі нас зачэпяць — мы вымушаныя адказваць”, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
13 чэрвеня на слуханнях Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) “Заглушанае іншадумства: доля палітвязняў і пошук адказнасці” беларускі дэмакратычны лідар, кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская паведаміла, што дэмсілы склалі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія павінны быць неадкладна вызваленыя. Туды ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 — з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі разладамі, 23 непаўналетніх, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца абодва бацькі.
Вядома, што на анкалагічнае захворваннемпакутуе асуджаны старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, вострая сардэчная недастатковасць у палітолага Аляксандра Фядуты.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка