Ціханоўская заклікала безумоўна вызваліць больш за 200 палітвязняў у крытычным стане

3 ліпеня, Позірк. У Беларусі больш за 200 палітвязняў знаходзіцца ў крытычным стане, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Яны мусяць быць вызваленыя безумоўна. Іх неадкладнае вызваленне — не палітычнае, а гуманітарнае пытанне”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Падкрэсліўшы, што жыццё згаданых вязняў знаходзіцца пад пагрозай, яна нагадала, што ў зняволенні ўжо памерла сама меней шэсць чалавек.
Заклік Ціханоўскай з’явіўся на фоне анансаванага Аляксандрам Лукашэнкам вызвалення цяжкахворых апанентаў улады.
“Мы людзі і павінны дзейнічаць па-людску, — заявіў Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе да Дня незалежнасці. — Не дзіўцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя (як пра іх пішуць) нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах не такіх далёкіх, якія ламалі, крышылі краіну ў 2020 годзе. Гэта сапраўды цяжка хворыя, у асноўным з ракавымі захворваннямі”.
На слуханнях Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) 13 чэрвеня Ціханоўская паведаміла пра падрыхтаваны дэмакратычнымі сіламі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія мусяць быць неадкладна вызваленыя. У яго ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 — з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі разладамі, 23 непаўналетнія, а таксама не менш як пяць сем’яў, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
На 3 ліпеня ў Беларусі 1.409 чалавек, якіх праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі. У рэальнасці грамадзян, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка