Міністры абароны Польшчы і Літвы абмеркавалі ўмацаванне мяжы з Беларуссю і РФ
3 ліпеня, Позірк. Умацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй абмеркавалі 3 ліпеня міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш і яго літоўскі калега Лаўрынас Кашчунас, вынікае з паведамлення польскага ваеннага ведамства.
Перамовы чыноўнікаў адбыліся на тэрыторыі памежнага паста Падвароніс (каля пункта пропуску Мядзінінкай — Каменны Лог) і пазней у Вільнюсе.
“Разам мы дапаўняем адзін аднаго сваімі ведамі, мы будзем абменьвацца гэтымі ведамі і разам будаваць “Шчыт Усход” у Польшчы і лінію абароны ў Літве, — заявіў польскі міністр на мяжы з Беларуссю. — Усё гэта складаецца ў лінію абароны Еўрасаюза і НАТО. На мяжы ідзе гібрыдная вайна, яна таксама ідзе ў Літве, Латвіі і Эстоніі — на кожнай з нашых межаў”.
“Польская мяжа зазнае сёння найбольш моцныя атакі. <…> Польскага салдата забіў бандыт, які не шукаў прытулку, а хацеў нанесці смяротны ўдар. Польская дзяржава не супакоіцца, пакуль не будзе знойдзены вінаваты, і <…> разам са сваімі саюзнікамі зробіць усё, каб лепш абараніць усходнюю мяжу ЕС і НАТО. Гэта наш найважнейшы выклік, і на гэты выклік павінны адказаць не толькі нацыянальныя дзяржавы, але і ўвесь ЕС, і мы разам заклікаем да гэтага”, — дадаў ён.
Па выніках перамоў у Вільнюсе Касіняк-Камыш заявіў, што Польшча і Літва будуць “працаваць разам, каб пытанне аб усходняй мяжы ЕС і НАТО было справай усіх краін-саюзнікаў, а не толькі тых, хто мяжуе” з Беларуссю. “Польшча і Літва разлічваюць на фінансавы ўдзел ЕС у абароне мяжы, фармаванні “Шчыта Усход”, літоўскай і балтыйскай ліній [абароны]”, — сказаў ён.
Прэс-служба Мінабароны Літвы па выніках сустрэчы чыноўнікаў паведаміла, што ўмацаванне мяжы з Беларуссю і РФ з’яўляецца прыярытэтам у роўнай ступені для Вільнюса і Варшавы, а таксама “мае вырашальнае значэнне” для бяспекі знешняй мяжы ЕС і НАТО. Адзначана, што Літва са свайго боку працягвае план па ўмацаванні Сувалкскага калідора.
Кашчунас назваў Польшчу стратэгічным партнёрам Літвы ў галіне бяспекі і абароны.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і Еўрасаюза цягнецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Ад пачатку гэтага года краіны ЕС спынілі 23,2 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі, у тым ліку Польшча — больш за 20 тыс., Латвія — крыху менш за 3 тыс., Літва — каля 250.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка