Мінск 05:51

На ксяндза Анджэя Юхневіча пачалі крымінальную справу

Архіўнае фота: catholic.by

4 ліпеня, Позірк. Каталіцкага святара Анджэя Юхневіча пераводзяць з ІЧУ, дзе ён адбываў арышты агульнай працягласцю амаль два месяцы, у СІЗА, паведаміла “Хрысціянская візія”.

Мяркуецца, што гэта азначае ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы. У чым канкрэтна абвінавачваюць святара — невядома.

Юхневіч быў затрыманы 8 траўня разам з ксяндзом Паўлам Лемехам. Гэта адбылося пасля іх сустрэчы з кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Падставы затрымання невядомыя, з’яўлялася інфармацыя, што яно звязана з нібыта “падрыўной дзейнасцю супраць беларускай дзяржавы”.

Юхневіча і Лемяха арыштавалі адпаведна на 15 і 10 сутак. Па якіх артыкулах КаАП, не паведамлялася.

Лемях выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну арышту. 23 чэрвеня Юхневіч не выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту, яму быў прызначаны чарговы арышт — да 2 ліпеня.

25 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Юхневіча палітычным зняволеным.

Юхневіч з’яўляецца кіраўніком місіі Облатаў у Беларусі.

Місіянеры Аблаты з’яўляюцца каталіцкім ордэнам з двухсотгадовай гісторыяй. У свеце працуе каля 3.500 аблатаў, сярод іх ёсць 2 кардынала, 7 арцыбіскупаў і 36 біскупаў.

Падзяліцца: